Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У беларускае неба пайшоў Валер Санько

У беларускае неба пайшоў Валер Санько

8 снежня 2020, 19:06 Грамадства, Культура 67
У беларускае неба пайшоў Валер Санько

22 лістапада ў беларускае неба – не ў чарнобыльскае, а лідскае, але ўсяроўна ў беларускае – пайшоў таленавіты пісьменнік Валер Санько.

Валерый (Валер) Аляксеевіч Санько (нар. 29 жніўня 1939, в. Вялікая Сліва, Слуцкі раён) – беларускі пісьменнік, журналіст, краязнавец, кнігавыдавец, доктар народнай медыцыны, магістр нетрадыцыйнай медыцыны, член-кар. МА энергаінфармацыйных навук. Аўтар і суаўтар каля 20 кніг. Бацька трох сыноў.

Пасля заканчэння Вяліка-Сліўскай СШ з адзнакаю закончыў Баранавіцкае медвучылішча (1958). Загадваў (адкрываў) Лосіцкім ФАПам у Пінскім раёне. З арміі (1958-1961) прыйшоў сяржантам. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (завочна, 1961-1967, стараста курса), Менскую ВПШ (1976-1978). Вучыўся ў медінстытуце (1964-1965). Закончыў аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1968-1971). Здаў кандыдацкія экзамены, але дысертацыю на тэму “Беларуская чарадзейная казка” не абараніў. Некаторыя яго запісы беларускага фальклору надрукаваны ў газетах, часопісах, у трох тамах акадэмічнага 50-томнага выдання беларускага фальклору.

Працаваў памочнікам санітарнага ўрача ў Менску, журналістам у газетах “Чырвоная змена” (1963-1965) і “Звязда” (1965-1972). Загадваў рэдакцыяй медыцынскай і фізкуль-турна-спартыўнай літаратуры выдавецтва “Беларусь” (1972-1975). Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Здравоохранение Белоруссии” (1975-1976), намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва “Народная асвета” (1978-1982), загадчыкам рэдакцыі краязнаўства, турызму, фізкультурна-спартыўнай літаратуры выдавецтва “Полымя” (1982-1990), намеснікам рэдактара чарнобыльскай газеты “Набат” (1990-1991), дырэктарам заснаванага Беларускім дзіцячым фондам Беларускага выдавецкага Таварыства “Хата” (1992-2006). За сваё жыццё падтрыхтаваў да друку 1089 кніг іншых аўтараў.

З 1960 года з’яўляўся членам КПСС, адкуль у 1989 годзе выйшаў дабраахвотна. Быў намеснікам старшыні Цэнтральнай Рады Беларускай Сялянскай партыі, ад яе тройчы вылучаўся кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларусі (Слуцк, 1995; Салігорск, 1996; Салігорск, 1996). Удзельнік шасці (1993-2013) з’ездаў Беларусаў свету (на апошніх чатырох выступаў з прамовамі).

Першае апавяданне надрукавала ў студзені 1958 года Баранавіцкая раённая газета, першую аповесць – “Чырвоная Змена” (жнівень – верасень, 1964). На-друкаваў шэсцьдзесят восем апавяданняў. З шаснаццаці надрукаваных аповесцей – восем у газетах, “Пакуль не зайшло сонца” – у часопісе “Маладосць” (1977, № 6), адна ў кнізе прозы трох аўтараў “Знаёмства” (1982). Аўтар і суаўтар каля дваццаці кніг, у тым ліку дзевяць уласных празаічных, тры – пра лячэнне травамі, дзве – прыкметы, абярэжніцтва. Найбольш значныя кнігі прозы: “Жыватворныя крыніцы” (1979), “Знаёмства” (1982), “Усё скончана: мы прайшлі па Маскве” (1993), “Не плач, маці” (1995), “Дахаты пойдуць усе” (1999), “Ненадрукаванае. У белдзяржлітструктурах” (2009), “Грэх на іх нязмыўны” (2013). У суаў-тарстве – “З вудай і стрэльбай” (1974), “Беларускія спартсмены ў баях за Радзіму” (1985).

У кнізе “Згарэў у Слуцку суд народны” падрабязна апісаў і даследаваў храналогію стыхійнага бунту случчакоў у кастрычніку 1967 года.

Даследаванні чарнобыльскай тэматыкі выліліся ў дакументальны раман “Звіняць жаўрукі ў Чарнобыльскім небе” (612 стар., 2013), над матэрыялам кнігі аўтар працаваў 19 гадоў. У рамане апавядаецца пра прычыны выбуху на ЧАЭС, даюцца біяграфіі ліквіда-тараў, перасяленцаў. Дзевятнаццаць фрагментаў з рамана “Звіняць жаўрукі ў Чарнобыльскім небе” друкаваліся[ ў газеце “Наша слова” (23.11.2011 – 08.05.2013).

У лістападзе 2016 выдаў кнігу “Карыды вогненныя іскры”. На беларускай, рускай, іспанскай мовах. У ёй апісвае пра сувязь карыдных феерыяў і спектакляў з беларускімі Купаллем і Калядамі.

Апошняя кніга – “Прыкмета і прырода – сябры назаўсёды” (2019).

Прыняла парэшткі пісьменніка вялікасліўская зямля.

Вечная памяць і цёплы ўспамін.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дзіцячы часопіс "Матуліна сонейка" вярнуўся да чытачоў
Выданні

Дзіцячы часопіс "Матуліна сонейка" вярнуўся да чытачоў

25 студзеня 2023, 08:1719
Тыдзень роднай мовы ў СШ № 11 г. Ліды
Мова

Тыдзень роднай мовы ў СШ № 11 г. Ліды

21 лютага 2026, 19:4918
Прайшла Рада ТБМ
Грамадства

Прайшла Рада ТБМ

7 лістапада 2018, 17:0818
«Дзецям трэба чытаць і пра развод, і пра страхі»: гутарка з Надзеяй Кандрусевіч
Выданні

«Дзецям трэба чытаць і пра развод, і пра страхі»: гутарка з Надзеяй Кандрусевіч

26 лістапада 2018, 10:3516
Далучайцеся да нас