• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 13 красавіка 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Светлай памяці Марыі Аліевай

Светлай памяці Марыі Аліевай

8 снежня 2020, 18:59 Грамадства 5
Светлай памяці Марыі Аліевай

24 лістапада 2020 г. на 68-м годзе жыцця памерла Марыя Рыгораўна Аліева. Падчас тэлефоннай размовы ёй стала блага, і яна самлела. Лекары паўгадзіны змагаліся за яе жыццё і спрабавалі яе рэанімаваць, аднак аслаблены арганізм не справіўся… Летась яна перанесла інсульт, але не магла быць абыякавай да таго, што адбываецца ў краіне.

Аліева Марыя нарадзілася 1 студзеня 1953 года ў сяле Востраў Ляхавіцкага раёна Берасцейскай вобласці. Сябра Свабоднага прафсаюза Беларусі з моманту яго стварэння. Намеснік прэзідэнта Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (1994-1995), кіраўнік справамі, затым старшыня Свабоднага прафсаюза Беларускага (1995-1999). З 1999 года старшыня Беларускай арганізацыі працоўных жанчын і віца-прэзідэнт Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. Да апошняга часу жыцця яна заставалася энергічнай  актывісткай руху, удзельнічаючы ў грамадскім і палітычным жыцці Беларусі, у прыватнасці, у рэспубліканскіх, гарадскіх і раённых акцыях пратэсту.

Марыя Рыгораўна казала, што не можа проста сядзець, бо, знаходзячыся ў пастаянным руху, яна жыве. Лічыла, што сваёй актыўнасцю яна набліжае дзень нашай перамогі…

Для старой партыйнай гвардыі Марыя Рыгораўна была пава-жаным чалавекам. Партыйная актывістка, прафсаюзны лідар…

Для новай хвалі яна стала адным з сімвалаў пратэстнай Серабранкі. Яе шмат хто ведаў і прыслухоўваўся да яе словаў, яна ўмела матываваць людзей… Яе кватэра стала фактычным штабам мікрараёна Серабранка. Да яе асабіста прыходзілі міліцыянты, каб дамаўляцца, бо ведалі, каго будзе слухаць народ і за кім ён пойдзе.

Марыю Рыгораўну заўсёды цягнула ў родны кут – вёску Востраў на Ляхавіччыне.

Марыя Аліева купіла старэнькі домік. Да вясны прывяла яго ў парадак. Пабудавала альтанку. Двор прасторны, пакрыты зялёнай траўкай. Ёсць там і калодзеж, і сабака ў будцы для парадку. А на лета новаспечаная пенсіянерка забірала ў вёску дваіх менскіх унукаў.

Разабраўшыся з асабістым сялянскай гаспадаркай, Аліева займалася грамадскай. Пад яе націскам навялі парадак перад крамай. Падсыпалі жвірам вуліцу 8 Сакавіка. Дастаткова было аднаго званка Марыі, каб назаўтра ў сельпо ўсталявалі два вентылятары. Паспрыяла падключэнню водазабеспячэння ў краме.

Раз у тыдзень Марыя на ровары аб’язджала родны Востраў, вітаючыся і размаўляючы з кожным вяскоўца. Актыўнасць Аліевай не засталася незаўважанай: да яе пацягнуліся па дапамогу. На падыходзе мясцовыя выбары, і многія землякі прапаноўвалі Марыі балатавацца ў дэпутаты Востроўскага сельсавета. Ніколькі не сумняваючыся ў тым, што яна справіцца, Аліева ўсё ж не спяшалася вызначыцца:

– Мне прасцей вырашаць пытанні, пакуль я не на службе. Ка-лі пайду ў дэпутаты, то можа зда-рыцца, што зацягне руцінная папя-ровая праца, а на выбаршчыкаў і часу не застанецца. Ды вось яшчэ ўнукаў хацелася б забіраць на ле-та. А сапраўднага гаспадара ў на-шай вёсцы сапраўды няма.

З прыездам Марыі ажыўляліся ў вёсцы і жанчыны. У Востраве з’явілася аддзяленне БАПЖ (Беларускай Арганізацыі Працоў-ных Жанчын). Прыязджалі госці  з Галандыі. Арганізавала хор….

Марыя Рыгораўна не прапускала і маршы пенсіянераў… Толькі ёй на вясёлае вітанне АМАПу: “Хлопчыкі, Жыве Беларусь!” – яны, сціснуўшы зубы, адказвалі: “Жыве!”

Яркая, ініцыятыўная, бясстрашная і прамалінейная – яна была прыкладам жаночага лідарства і актывізму.

Да апошняга ўздыху яна была разам з партыйцамі, і апошні, хто чуў яе голас, быў партыец.

Яе моцна ўсхваляваў і раз’юшыў факт атрымання пратакола, які быў складзены на яе дачку за ўдзел у мітынгу 25 кастрычніка. Яе вінавацілі па вядомым арт. 23.34 за ўдзел у несанкцыяваным мітынгу… З гэтым перажываннем яна не справілася…

Вечная табе памяць, Марыя Рыгораўна, спачывай з мірам…

Развітанне з ветэранам незалежнага прафсаюзнага руху, вя-омай беларускай актывісткай  Аліевай Марыяй Рыгораўнай (1953-2020) адбылося ў чацвер, 26 лістапада, з 10.00 да 11.00, Куля-шова, 12.

А.Р.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Рукапіснае Евангелле ад брата Якуба Коласа
Выданні

Рукапіснае Евангелле ад брата Якуба Коласа

21 лютага 2019, 11:0823
Залікоўкі можна запаўняць па-беларуску
ТБМ

Залікоўкі можна запаўняць па-беларуску

23 сакавіка 2020, 23:1220
На перапахаванні паўстанцаў Каліноўскага ў Вільні будуць надпісы па–беларуску
Грамадства

На перапахаванні паўстанцаў Каліноўскага ў Вільні будуць надпісы па–беларуску

13 жніўня 2019, 16:2120
У Пінску калядавалі, нягледзячы на пандэмію
Грамадства

У Пінску калядавалі, нягледзячы на пандэмію

19 студзеня 2021, 17:3419
Далучайцеся да нас