Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Да юбілею класіка

Да юбілею класіка

8 снежня 2020, 19:32 Навіны 60
Да юбілею класіка

Да 90-годдзя  У. Караткевіча часопіс “Дзеяслоў” № 5 за 2020 год падрыхтаваў падборку публікацый, куды ўваходзяць урыўкі з дзённіка пісьменніка за 1984 год, апошні год яго жыцця, і ягоныя  лісты да львоўскага паэта Уладзіміра Лучука.

Гарадскі конкурс дзіцячай і юначай творчасці “На пачатку дарог”, прысвечаны 90-годдзю Уладзіміра Караткевіча, адбываецца ў Магілёве. У конкурсе ўдзельнічаюць дзеці і юнакі ад 6 гадоў да 31 года. У паэтычнай намінацыі канкурсанты прадстаўляюць творы ўласнага сачынення з грамадзянска-патрыятычнай, філасофскай і пейзажнай тэматыкай. Моладзь накіравала на конкурс сачыненні, прысвечаныя жыццю і творчасці У. С. Караткевіча.

У намінацыі “Мастацкае слова” юнакі выступаюць калектыўна, прадстаўляючы відэазапісы з выкананнем тво-раў Караткевіча розных жанраў: урыўкаў з раманаў, вершаў ці іншых твораў класіка. Удзельнікі намінацыі “Тэатральная пастаноўка” прапаноўваюць відэазапіс інсцэніроўкі твораў У. Караткевіча.

Арганізатарамі конкурсу выступілі  Дзяржаўная ўстанова дашкольнай адукацыі “Цэнтр творчасці Эверэст” г. Магілёва і Магілёўскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі.

   Падрыхтавала Э. Дзвінская.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0616
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
Кніга легенд-апавяданняў пра “каменных” продкаў
Выданні

Кніга легенд-апавяданняў пра “каменных” продкаў

7 лютага 2019, 15:4714
МЫ ПАМЯТАЕМ!
Грамадства

МЫ ПАМЯТАЕМ!

18 ліпеня 2026, 21:4114
Далучайцеся да нас