Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ФУНДАМЕНТАЛЬНАЯ ПРАЦА ПА ФРАЗЕАЛОГІІ

ФУНДАМЕНТАЛЬНАЯ ПРАЦА ПА ФРАЗЕАЛОГІІ

1 снежня 2020, 20:05 Мова, Навука 76
ФУНДАМЕНТАЛЬНАЯ ПРАЦА ПА ФРАЗЕАЛОГІІ

Даніловіч, М. А. Фразеалагічны слоўнік гаворак Гродзеншчыны / М. А. Даніловіч. – Гродна : ГрДУ, 2020. – 607 с.

У выдавецтве Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы апублікавана фундаментальная праца доктара філалагічных навук прафесара Даніловіча Мікалая Аляксандравіча “Фразеалагічны слоўнік гаворак Гродзеншчыны”. Як адзначаецца ў прадмове, праца над слоўнікам вялася на працягу сарака апошніх гадоў. У слоўнік уключана каля васьмі тысяч фразеалагізмаў беларускай дыялектнай мовы, запісаных у другой палове ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя ў розных раёнах Гарадзенскай вобласці, а таксама ў некаторых памежных раёнах іншых абласцей (Брэсцкай, Мінскай, Віцебскай). Асновай, пераважнай часткай слоўніка выступаюць фразеалагізмы, сабраныя непасрэдна аўтарам з жывога маўлення жыхароў шматлікіх рэгіёнаў. М.А. Даніловіч адзначае, што ў працэсе збірання фразеалагізмаў “за сорак гадоў збіральніцкай працы давялося сустрэцца і пагутарыць з сотнямі людзей рознага ўзросту. Найлепшыя вынікі давалі гутаркі з людзьмі пажылымі – бабулямі і дзядулямі, якія з малаком маці ўвабралі родную гаворку і пранеслі яе ў чыстым выглядзе на працягу ўсяго жыцця”  (с. 3). Выкарыстаны таксама фразеалагізмы з Гарадзеншчыны, апублікаваныя ў розных дыялекталагічных крыніцах іншымі аўтарамі. Тып слоўніка – тлумачальны, недыферэнцыйны, зводны. Даецца семантычная, граматычная, стылістычная, а часам і этымалагічная характарыстыка фразеалагізмаў. Ужыванне фразеалагізмаў паказваецца на багатым ілюстрацыйным матэрыяле з жывога народнага маўлення. Слоўнік пабудаваны паводле новых, упершыню распрацаваных аўтарам прынцыпаў складання, скіраваных на тое, каб ён быў не толькі цікавым для чытання, але і зручным для карыстання даведнікам, у якім фразеалагізм можна адшукаць хутка, у адным вызначаным месцы без адсылак. Слоўнік М.А. Даніловіча, які адлюстроўвае афарыстычную мову Гарадзеншчыны пераважна другой паловы ХХ ст., – важкі ўклад у беларускую лінгвістыку. Ён можа стаць прыкладам і ўзорам складання такога тыпу слоўнікаў гаворак іншых абласцей Беларусі і зводнага фразеалагічнага слоўніка беларускай мовы. Ён цікавы не толкі для навукоўцаў-філолагаў, але і для настаўнікаў, гісторыкаў, этнографаў, пісьменнікаў, журналістаў, усіх, каму дорага беларускае слова.

Ірына Яўгенідзэ,

біблітэкар 2 катэгорыі аддзела бібліятэчных  інфармацыйных тэхналогій навуковай бібліятэкі

ГрДУ імя Янкі Купалы.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
На Лідчыне адзначылі 155-я ўгодкі паўстання 1863 года
Грамадства

На Лідчыне адзначылі 155-я ўгодкі паўстання 1863 года

23 жніўня 2018, 23:0517
Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня
Мова

Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня

10 лютага 2020, 21:2816
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3416
Гаючыя зёлкі
Навука

Гаючыя зёлкі

1 сакавіка 2023, 18:2116
Далучайцеся да нас