Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
100 гадоў Слуцкаму Збройнаму Чыну

100 гадоў Слуцкаму Збройнаму Чыну

1 снежня 2020, 21:08 Грамадства 127
100 гадоў Слуцкаму Збройнаму Чыну

Заява Партыі БНФ да Дня Герояў 2020

7 лістапада 2020 г.

Сто гадоў таму, 27 лістапада 1920 году, распачаўся Слуцкі Збройны Чын. У гэты дзень нашыя продкі выступілі на змаганне за сваю дзяржаву – Беларускую Народную Рэспубліку.

У бой рушылі Слуцкі і Грозаўскі палкі Першай Слуцкай брыгады стральцоў БНР.

“Тым, што пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына” – з гэтымі словамі, вышытымі на бела-чырвона-белых штандарах, простыя хлопцы са Случчыны пайшлі ў бой супраць добра ўзброеных акупантаў. Гэты гераічны збройны чын случчакоў тады засведчыў і расейскім бальшавікам, і ўсяму астатняму свету:

беларусы гатовыя змагацца за сваю незалежнасць!

Паўстанцы на працягу месяца давалі адпор бальшавіцкай навале з Усходу. Апошнія атрады случчакоў сышлі з поля бітвы толькі ў студзені 1921 года. Партызанскія атрады працягвалі змаганне яшчэ некалькі гадоў.

Яны змагаліся за свабоду сваю і Айчыны! Яны не чакалі ні ад каго дапамогі!

Яны самі вырашалі свой лёс! Яны паклалі свае жыцці за Беларусь, за нас, за цябе!

Беларуская дзяржава нараджалася ў крывавых пакутах, і наш беларускі вольны дух, які тады ажыў, не згасаў больш аніколі. На поле барацьбы за случчакамі выходзілі і выходзяць наступныя пакаленні змагароў за Беларусь.

Героі назаўсёды застануцца ў нашай памяці. Слуцкія паўстанцы ішлі змагацца з верай у сваю праўду, бо ведалі, што няма большай каштоўнасці ў чалавека за волю сваю і свайго народа.

Узгадайма сёння гераізм нашых продкаў і выкажам ім з глыбіні сэрца ўдзячнасць беларускага народа за іхні яскравы чын.

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ ГЕРОЯМ СЛУЦКАГА ЗБРОЙНАГА ЧЫНУ!

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2615
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Далучайцеся да нас