Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч атрымаў прэмію Ядкоўскага

Журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч атрымаў прэмію Ядкоўскага

24 лістапада 2020, 14:59 Грамадства, Культура, Навука 43
Журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч атрымаў прэмію Ядкоўскага

Руслан Кулевіч атрымаў прэмію Ядкоўскага-2020. Яе ўручаюць тым, хто ўнёс значны ўклад у вывучэнне або папулярызацыю гісторыі Гародні. У мінулым годзе ён быў намінантам на гэтую прэмію.

Руслан Кулевіч – краязнавец, абаронца гістарычнай спадчыны, аўтар дзвюх кніг, былы ваенны разведчык, спартсмен. Займаецца зборам вусных успамінаў гарадзенцаў. У 2019 годзе выйшла яго кніга “Горад адзін, успаміны розныя”, у 2020 – “Гісторыі з гродзенскіх вуліц” з гісторыямі пажылых гарадзенцаў і іх успамінамі пра Гародню пачатку 20 стагоддзя.

Прэмія імя Юзафа Ядкоўскага засна-вана ў 2012 годзе гарадзенскімі гісторыкамі. Штогод яе ўручаюць тым, хто ўнёс значны ўклад у вывучэнне або папулярызацыю гісторыі Гародні, а таксама паспрыяў захаванню прыроднай і гістарычна-культурнай самабытнасці Гародні і рэгіёна. У розны час прэмію атрымлівалі вядомыя гісторыкі і краязнаўцы: Андрэй Вашкевіч, Алесь Госцеў, Таццяна Касатая, Віктар Саяпін, Фёдар Ігнатовіч, Таццяна Еўдакімава, Наталля Канюк, Ігар Лапеха.

hrodna.life.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Далучайцеся да нас