• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 25 студзеня 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Вандроўка па малой радзіме: Дворышча!

Вандроўка па малой радзіме: Дворышча!

23 лістапада 2020, 22:55 Спорт 3
Вандроўка па малой радзіме: Дворышча!

Лідскі край багаты на прыгожыя мясціны. Шмат захавала наша малая радзіма і славутасцяў: цэрквы і касцёлы, старажытныя селішчы і сядзібы, помнікі і мемарыялы часоў Вялікай Айчынай вайны, аб’екты прыроды і арыгінальныя скульптурныя формы. Усяго ў спіс помнікаў гістарычна-культурнай спадчыны ўнесены 47 аб’ектаў.

Падчас “Года малой радзімы” вучні СШ № 11 г. Ліды здзейснілі ўжо не адну вандроўку па родным краі і змаглі пазнаёміцца з шэрагам славутасцяў Лідскага раёна, уражаннямі пра якія не раз дзяліліся з чытачамі на старонках раённай газеты. На гэты раз маршрут, які здзейснілі вучні, быў пракладзены ў аграгарадок Дворышча.

Яшчэ на пад’ездзе да свайго пункта назначэння ўсіх вандроўнікаў уразілі бярозы, якія прыгожа размясціліся ўздоўж трасы. Сваёй урачыстасцю і прыгажосцю яны быццам бы вярнулі нас на некалькі стагоддзяў назад і нагадалі  падарожжа па “кацярыненскім тракце”. Так, бярозы хоць і не вельмі старыя, ды і наўрад ці сама імператрыца Кацярына II падарожнічала па гэтай дарозе, але ж сама атмасфера і традыцыя высаджваць уздоўж дарогі бярозы пайшла менавіта з тых часоў.  І гэтае ўражанне аказалася нездарма.

У мінулым Дворышча – гэта мястэчка, якое размясцілася на маляўнічых берагах ракі Жыжма. Літаральна пры ўездзе ў населены пункт з першых метраў нас сустрэла гісторыя. Яе сляды засталіся ўсюды: на месцы былой капліцы, былога панскага палаца і там, дзе і сёння часткова захаваліся будынкі старадаўняга фальварка (вадзянога млына, крухмальнага завода, карчмы, лядоўні).

Сапраўдным падарункам для вучняў СШ№ 11 г. Ліды стала сустрэча з чалавекам, які большую частку свайго жыцця не проста пражыў у Дворышчы, а ўнёс вялікі ўклад ў развіццё як гэтага населенага пункта Лідскага раёна, так і ўсяго сельгаспрадпрыемства. Віктар Іванавічам Кудла – у мінулым кіраўнік экспераментальнай бызы “Ніва”, сёння больш вядомы як лідскі краязнавец, мастак, фермер. Менавіта з яго вуснаў вандроўнікі і даведаліся аб гісторыі мястэчка Дворышча: адкуль пайшла назва, каму належаў гэты населены пункт, калі ўзгадваецца ўпершыню ў пісьмовых крыніцах. Як заўважыў Віктар Іванавіч, у лістападзе гэтага года дварышчанцы адзначаць 500-годдзе з дня першага ўспаміну мястэчка. Сядзіба 19 стагоддзя, на жаль, не захавалася. Яна цалкам згарэла ў час Першай сусветнай вайны. Але захаваліся фрагменты будынкаў, сцены якіх з’яўляліся сведкамі гістарычных падзей розных часоў. Нягледзячы на свой немалы ўзрост, аб’екты сядзібнага комплексу не з’яўляюцца аб’ектамі гістарычна-культурнай спадчыны. Больш за ўсё, як мы ўбачылі, пашчасціла вадзяному млыну. Яго аднаўленнем вось ужо амаль 10 год займаецца турыстычная фірма “Адрас Лета”, якая заснавала ў будынку музей з функцыяй сядзібы і рознымі забаўкамі.

Не менш цікавым аб’ектам для наведвання школьнікаў стала дзіцяча-юнацкая конна-спартыўная школа (цяпер гэта – аддзяленне коннага спорту Лідскай комплекснай ДЮСШ № 4). Як мы даведаліся, гэта таксама асаблівы гонар нашай малой радзімы. З таго часу, як у 1987 годзе, па ініцыятыве і пры актыўным удзеле кіраўніцтва былога сельгаспрадпрыемства “Ніва”, у Дворышчы была адкрыта секцыя коннага спорту, тут было падрыхтавана 5 майстроў спор-ту па канкуры (пераадоленні перашкод), 8 кандыдатаў у майстры спорту, 13 спартсменаў першага разраду. Але ж самым незвычайным для дзяўчат і хлопцаў падчас наведвання конна-спартыўнай школы стала прагулка верхам на конях. Усе без боязі змаглі сесці па чарзе на коней і праехаць верхам.                

У цэнтры аграгарадка, каля школы, мы падышлі да скульптурнай кампазіцыі, якая прысвечана землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчынай вайны. Помнік выглядае велічна і грандыёзна: з барэльефнымі малюнкамі абліччаў двух воінаў, партызана, дзвюх жанчын і дзіцяці. Хвілінай маўчання мы ўшанавалі памяць загінуўшых за мірнае неба над галавой.

Яшчэ адной славутасцю Дворышча з’яўляецца этнаграфічны пакой “Спадчына” пры сельскай бібліятэцы. Там у выглядзе экспанатаў засяродзілася ўся гісторыя по-быту дварышчанскага краю.

Раім усім хоць раз зазірнуць у Дворышча: сучасная прыгажосць і старажытная частка мястэчка беспаваротна зачаруе і прывабіць вас ў гэты аграгарадок.

Наталля Анашкевіч,

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Міжнародны дзень роднай мовы ў Гарадзенскай абласной арганізацыі  ТБМ
Мова

Міжнародны дзень роднай мовы ў Гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ

11 сакавіка 2020, 22:1219
“МОВА НАНОВА” Ў НЯСВІЖЫ
Мова

“МОВА НАНОВА” Ў НЯСВІЖЫ

4 лютага 2020, 09:0617
Кніга пра Ваўкавыск выйшла з друку ў Польшчы
Выданні

Кніга пра Ваўкавыск выйшла з друку ў Польшчы

12 студзеня 2021, 19:0317
Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне
Грамадства

Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне

12 студзеня 2021, 19:1416
Далучайцеся да нас