Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Не пакідайце ж мовы нашай беларускай нават пад зямлёй!

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай нават пад зямлёй!

23 лістапада 2020, 22:05 Грамадства 144
Не пакідайце ж мовы нашай беларускай нават пад зямлёй!

6 лістапада ў Менску ўрачыста адкрылася 3-я лінія метро ад станцыі “Кавальская Слабада” да “Юбілейнай плошчы”, у тым ліку станцыя “Плошча Францішка Багушэвіча”.

Станцыя метро «Плошча Францішка Багушэвіча» ўвайшла ў лік першых чатырох станцый Зялёналужскай лініі Менскага метрапалітэна і мала чым адрозніваецца ад астатніх, аднак з-за яе размяшчэння на маленькім пятачку станцыя стала самай кароткай з іх – яе даўжыня склала толькі 140 метраў. Па тарцах платформы на сценах устаноўлены дзве скульптуры, выкананыя ў метале – “Ткацкі станок” работы Аляксея Сарокіна і Віктара Копача памерам 5х6 метраў

і “Кніга беларуская” работы Максіма Петруля памерам 6х6 метраў. Абедзве скульптуры нясуць словы заснавальніка новай беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча – на першай: “Можа, хто спытае: дзе ж цяпер Беларусь? Там, братцы, яна, дзе наша мова жыве: яна ад Вільні да Мазыра, ад Віцебска за малым не да Чарнігава, дзе Гродна, Менск, Магілёў, Вільня і шмат мястэчкаў і вёсак…”, на другой: “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі”.

Як згадвае Алег Трусаў, калі ў свой час гэтай маленькай плошчы надавалі імя Францішка Багушэвіча, ніхто і блізка не мог прадбачыць такога яе кроку да Беларушчыны.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2818
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Далучайцеся да нас