Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
На Дзяды да Цішкі Гартнага

На Дзяды да Цішкі Гартнага

17 лістапада 2020, 23:00 Грамадства, ТБМ 74
На Дзяды да Цішкі Гартнага

На Дзяды ТБМ імя Ф. Скарыны г. Магілёва звычайна наведвае памятныя мясціны нашага горада. Вось і 31-га кастрычніка мы з паплечнікамі рушылі да Цішкі Гартнага. Палітык, пісьменнік, паэт. Але – памерлы паэт.

Так сталася, што Зміцер Жылуновіч, першы старшыня беларускага савецкага ўраду знайшоў свой спачын менавіта ў Магілёве. Калісьці ў маладосці, працуюцы гарбаром у нашым горадзе, Жылуновіч напісаў прароцкі верш “Роднай краіне” ў 1910 годзе. Вось урывак з гэтага твора:

“…Я люблю гэты вобраз бясконца,

Тыя вёскі, балоты, гаі,

Бо радзіўся я ў гэтай старонцы

І памру мо ў гэтай зямлі”.

 

Зміцер Жылуновіч, узяўшы сабе паэтычнае імя “Цішка Гартны”, пахаваны на ускрайку Магілёва, у Пячэрскім лесапарку, дзе калісьці месцілася псіхалячэбная бальніца, у якой пісьменнік быў закатаваны.

Сціплы памятны знак усталявала грамадская арганізацыя “Мартыралог Беларусі”, якую ў Магілёве ачольваў грамадскі дзеяч, рэжысёр і актор Валянцін Ермаловіч.

Мы з сябрамі пачысцілі помнік, усклалі кветкі і пагаманілі пра спадара Жылуновіча. Помнік заўсёды ў добрым стане, смецце заўсёды прыбранае, побач растуць кветкі… Гэты клопат – паслуга нашага сябра, так званага “начальніка” гэтага месца Аляксандры Рыгораўны Падалінскай, за што ёй вялікі дзякуй ад нас у прыватнасці і ад усёй беларускай літаратуры ў цэлым!

Алег Дзьячкоў, Магілёў.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4719
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

21 кастрычніка 2026, 17:5818
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5715
Далучайцеся да нас