Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Магілёў. Прыбіраем старажытныя могілкі

Магілёў. Прыбіраем старажытныя могілкі

17 лістапада 2020, 23:06 ТБМ 37
Магілёў. Прыбіраем старажытныя могілкі

На Дзяды беларусы прыбіраць пахаванні сваіх продкаў.

Магілёўцы таксама не забываюць сваіх звычаяў, і 1-га лістапада сябры магілёўскага ТБМ наведалі грамадой старажытныя каталіцкія Польскія могілкі на вуліцы Лазарэнкі (былая Віленская).

На гэты раз мы вырашылі прывесці да ладу пахаванні вядомых магілёўцаў на цэнтральнай алеі, дзе знайшлі свой спачын Цеханавецкія і Жукоўскія, Войніч-Сенажэцкія і Маўро.

Кожнае з пахаванняў гэтых знакамітых фамілій уяўляе з сябе сапраўдны помнік мастацтва. Адзін з Цеханавецкіх, Уладзімір, быў маршалкам шляхты Магілёўскай губерні, і яго велізарны склеп з над-магільным помнікам дагэтуль уражваюць прыгажосцю і дасканаласцю.

Капліца-пахавальня Жукоўскіх прыходзіць у заняпад. Скульптурныя выявы анёлаў і мастацкая ляпніна асыпаюцца і руйнуюцца. За капліцай Войніч-Сенажэцкіх знаходзіцца сціплая магіла вядомага магілёўскага паэта Васіля Матэвушава.

Дачка паэта, Наталля Васільеўна Матэвушава, з’яўляецца сябрам нашай арганіза-цыі, мы ганарымся знаёмствам з ёй і з вялікай пашанай адно-сімся да памяці яе слыннага бацькі.

На гэтых прыгожых могілках знайшоў свой спачын і паэт Аляксей Пысін.

Сябры! Могілкі досыць вялікія, і каб прыбраць усе пахаванні – старажытныя, але, на жаль занядбаныя – ТБМ-аўцам прыйдзецца прыйсці яшчэ раз, бо ёсць задума не толькі смецце прыбраць, але і пачысціць старадаўнія надпісы. Калі хочаце дапамагчы – неабавязкова ўступаць у ТБМ. Пішыце нам, мы абавязкова паразумеемся па гэтым пытанні.

Алег Дзьячкоў, Магілёў.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Кніга Вінцэся Мудрова
Выданні

Кніга Вінцэся Мудрова

26 студзеня 2021, 13:2015
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
Далучайцеся да нас