Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Ва ўкраінскай Вялікай Севярынцы адкрылі мемарыяльную дошку Васілю Быкаву

Ва ўкраінскай Вялікай Севярынцы адкрылі мемарыяльную дошку Васілю Быкаву

10 лістапада 2020, 12:00 У свеце 67
Ва ўкраінскай Вялікай Севярынцы адкрылі мемарыяльную дошку Васілю Быкаву

Менавіта ў баях за гэтую вёску будучы пісьменнік быў цяжка паранены і нават лічыўся загінулым

У мерапрыемстве ўзяў удзел пасол Беларусі ва Украіне Ігар Сокал, кіраўнік Вялікасевярынаўскай аб’яднанай тэрытарыяльнай грамады Сяргей Леўчанка, старшыня Кіраваградскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Васіль Бондар, ініцыятар адкрыцця мемарыяльнай дошкі Мікалай Сергіенка, загадчык Музея імя Васіля Быкава Вялікасевярынаўскай агульнаадукацыйнай школы Галіна Губенка, кіраўніцтва школы і вучні, паведамляецца на сайце пасольства Беларусі ва Украіне.

Ігар Сокал уручыў ганаровыя граматы пасольства прадстаўнікам вёскі. У Вялікай Севярынцы глыбока шануюць памяць пра Васіля Быкава.

Падчас Кіраваградскай аперацыі лейтэнант Васіль Быкаў камандаваў звязам 339-га стралковага палка і ўдзельнічаў у кровапралітных студзеньскіх баях 1944 года пад Кіраваградам, дзе, як адзначаў ён сам, “загінуў амаль увесь яго батальён, магчыма, нават і ўвесь полк”. У баях за Вялікую Севярынку Васіль Быкаў быў цяжка паранены.

Памылкова ён быў запісаны як загінулы і значыўся пахаваным у брацкай магіле ў вёсцы. Пра гэта тады паведамілі яго родным. Праз 20 гадоў пасля вайны Васіль Быкаў прыехаў на месца баёў. Падзеі пасля ранення паслужылі асновай яго аповесці “Мёртвым не баліць”.

У Вялікай Севярынцы ёсць вуліца імя Васіля Быкава, музей яго імя ў Вялікасевярынаўскай агульнаадукацыйнай школе, куток Васіля Быкава ў сельскай бібліятэцы. А цяпер з’явілася мемарыяльная дошка.

NN.by.

Фота Пасольства Беларусі ва Украіне.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін
Грамадства

15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін

6 верасня 2019, 09:4022
З новым годам!
Грамадства

З новым годам!

1 студзеня 2020, 08:0521
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0021
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0920
Далучайцеся да нас