Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
90 ГАДОЎ СКУЛЬПТАРУ ЛЬВУ ГУМІЛЕЎСКАМУ, НАРОДНАМУ МАСТАКУ БЕЛАРУСІ

90 ГАДОЎ СКУЛЬПТАРУ ЛЬВУ ГУМІЛЕЎСКАМУ, НАРОДНАМУ МАСТАКУ БЕЛАРУСІ

10 лістапада 2020, 20:06 Культура 28
90 ГАДОЎ СКУЛЬПТАРУ  ЛЬВУ ГУМІЛЕЎСКАМУ, НАРОДНАМУ МАСТАКУ БЕЛАРУСІ

Шаноўны Леў Мікалаевіч!

Напоўніцу ўсведамляючы Ваш каштоўны ўнёсак у беларускую культуру, шчыра і сардэчна віншуем Вас з юбілеем.

Зычым здароўя, душэўнай моцы, а таксама  творчай нязгаснасці, якая крэпіць-мацуе  руку і зрок,  квеціць душу, лагодзіць  настрой. 

Мы, жыхары Нясвіжчыны, глыбока ўдзячныя Вам за творчае шанаванне вялікіх людзей нашага нясвіжскага краю. Па-за ўсякімі пратаколамі і рашэннямі  лічым Вас ГАНАРОВЫМ ЖЫХАРОМ Нясвіжа.

Асаблівая ўдзячнасць за высакародны чын у гонар і памяць маякоў нашай нацыі – Кірылы Тураўскага, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Францішка Багушэвіча, Кастуся Каліноўскага, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча.

Вы з годнасцю пранеслі праз жыццё культурны ген Вашага нясвіжскага настаўніка Міхала Сеўрука, высокія якасці  сапраўднага беларускага інтэлігента і творцы, перадалі іх праз сына і вучняў  у нашу нацыянальную будучыню.

Святкуем разам з Вамі ! 

Сябры Нясвіжскай раённай арганізацыі ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”.

Кастрычнік 2020 г.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Далучайцеся да нас