Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Эксперт з Францыі па скарыназнаўстве наведала Беларусь

Эксперт з Францыі па скарыназнаўстве наведала Беларусь

4 лістапада 2020, 17:07 Культура, Навука 68
Эксперт з Францыі  па скарыназнаўстве  наведала Беларусь

У VII Міжнародным кангрэсе “Бібліятэка як феномен культуры” ў Менску прыняла ўдзел  гісторык і пісьменніца, кандыдат гістарычных навук Вольга Шутава, дырэктар Лабараторыі скарыназнаўства і валарызацыі даследаванняў гісторыі і культуры Беларусі  ў Парыжы. Спадарыня Вольга распавяла пра сваю навуковую супольнасць і цікавасць да спадчыны Францішка Скарыны.

– Наша лабараторыя  ўзнікла як адказ на сітуацыю, якая склалася ў французскай гісторыяграфіі і звязана з недахопам ведаў па гісторыі і культуры Беларусі. Даследаванні, якія развіваліся ў Францыі, большай часткай былі звязаны з Другой сусветнай вайной, партызанскім рухам, гісторыяй габрэяў,  а таксама накіраваны на сучаснасць і сацыяльна-палітычную сітуацыю ў краіне.

Нам хацелася звярнуць увагу французскіх гісторыкаў на беларускае Сярэднявечча, Рэнесанс, Новы час. Мы заахвочваем да супрацоўніцтва беларускіх гісторыкаў, якія могуць размяшчаць свае артыкулы на нашым сайце на англійскай і французскай мовах і пашыраць веды пра Беларусь.

 Мы падтрымліваем кантакты з акадэмічнымі цэнтрамі, з Вышэйшай школай сацыяльных даследаванняў у Францыі, спрыяем міжнароднаму абмену і камунікацыі, якая нам вельмі  патрэбна. Чатыры гады таму мы сабралі аднадумцаў, якія цікавяцца гістарычнымі даследаваннямі, стварылі сайт www.skaryna.com,  а зарэгістравана наша арганізацыі зусім нядаўна.

Вельмі важныя нашы сумесныя намаганні, каб навуковыя працы беларускіх вучоных сталі вядомымі ў Францыі.

 У апошнія гады я актыўна займаюся спадчынай Францішка Скарыны. Я шчаслівая, што Нацыянальная бібліятэка Францыі аказала мне гонар запрасіць мяне да ўдзелу ў VII Міжнародным Кангрэсе “Бібліятэка як феномен культуры” ў Менску і ўзяць удзел у круглым стале па скарынаўскай тэматыцы. Гэта надзвычай  важна для беларускіх навукоўцаў, якія жывуць у замежжы! Навуковы абмен – частка нашых праектаў.

Гутарыла Э. Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4718
Абраны старшыня Гарадзенскай філіі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
Культура

Абраны старшыня Гарадзенскай філіі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

26 красавіка 2021, 23:0017
Гарбуз- цудоўны суперфуд
Грамадства

Гарбуз- цудоўны суперфуд

31 кастрычніка 2018, 00:2416
У 1921г. 30 кастрычніка пачаў працаваць БДУ.
Грамадства

У 1921г. 30 кастрычніка пачаў працаваць БДУ.

30 кастрычніка 2018, 13:4816
Далучайцеся да нас