Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Беларуская мова – у інфармацыйных тэхналогіях

Беларуская мова – у інфармацыйных тэхналогіях

4 лістапада 2020, 17:05 Культура, Навука 29
Беларуская мова – у інфармацыйных тэхналогіях

21-22 кастрычніка ў Менску ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіў VII Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”.

Мы пагутарылі з адным з удзельнікаў Кангрэса, загадчыкам лабараторыі Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук, кандыдатам тэхнічных навук Юрыем Станіслававічам Гяцэвічам, які выступіў з дакладам на метадычным семінары.

– Спадар Юрась, Вы – вядомы беларускамоўны спецыяліст, які карыстаецца роднай мовай у навуковай дзейнасці і паўсядзённым жыцці. Якой тэме было прысвечана Ваша выступленне на Кангрэсе?

– 22 кастрычніка адбыўся наш выступ па прымяненні і развіцці Універсальнай дзесятковай класіфікацыі  (УДК) на беларускай мове. Гэта праца працягваецца ўжо дзевяць год з моманту, калі была атрымана ліцэнзія перакладу УДК на беларускую мову з англійскай ад Цэнтральнага кансорцыюма УДК у Нідэрландах.

Першая версія  УДК была апублікавана  ў 2012 годзе на сайце, другая версія была надрукавана ў 2016 годзе  у выглядзе 90 асобнікаў, якія былі распаўсюджаны па ўсіх асноўных бібліятэках Беларусі. З 2017 па 2020 год было выканана некалькі навуковых прац, удакладненні былі прысвечаны гуманітарным накірункам. Перавыданне УДК адбудзецца ў 2021 годзе. Наш аддзел займаецца перакладам і распрацоўкай тэхнічных сродкаў.

Спадзяюся, што ў 2021 годзе Беларусь атрымае электронную версію УДК, якой змогуць карыстацца ўсе бібліятэкі Беларусі і замежжа, і ўстановы культуры.

– Патлумачце, калі ласка, падрабязней, чым з’яўляецца УДК і як яна выкарыстоўваецца ў дзейнасці бібліятэк краіны?

– Універсальная дзесятковая класіфікацыя (УДК) – адна з самых выкарыстальных класіфікацыйных схем. Яна шырока прымяняецца ў бібліятэчных каталогах, картатэках, у сістэмах дакументавання і інфармацыйнай падтрымкі ў больш чым 130 краінах свету на 40 мовах.

Універсальная дзесятковая класіфікацыя – гэта мова індэксавання і пошуку інфармацыі, якая ахоплівае ўвесь універсум ведаў.

УДК з’яўляецца ёмкай і падрабязнай класіфікацыяй з добра вызначанымі назвамі раздзелаў і падраздзелаў, якія пастаянна пашыраюцца і ўдакладняюцца сусветнай су-польнасцю навукоўцаў.

Паводле яе прынцыпаў дакладна індэксуюцца розныя віды дакументаў, распрацоўваецца тэрміналагічная база прадметных абласцей, ствараюцца слоўнікі. Дзякуючы  УДК, любы карыстальнік можа пабачыць зафіксаваную ў выданнях панараму ведаў чалавека пра Творцу і Сусвет.

Арыгінальнай мовай УДК на дадзены момант з’яўляецца англійская.

Пераклад УДК на іншыя мовы рэгулюе некамерцыйная арганізацыя – Кансорцыюм УДК, які знаходзіцца ў г. Гаага (Нідэрланды).

Міжнародны Кансорцыюм УДК у асобе галоўнага рэдактара Аіды Славік даў станоўчы адказ на запыт супрацоўнікаў Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі На-цыянальнай акадэміі навук Беларусі пра дазвол перакласці няпоўную версію скарочанага выдання УДК (UDC Summary) на беларускую мову. У выніку ў канцы 2011 г. стала даступнай афіцыйная няпоўная анлайн версія скарочанага выдання УДК (UDC Summary) на беларускай мове, якая ўтрымлівае 2600 класаў (даступна ў Інтэрнэце па спасылцы http :// www. udcsummary. info / php / index. php ? lang =be).

Такім чынам, у структуру УДК на беларускай мове ўваходзяць дапаможныя табліцы, асноўная табліца і алфавітна-прадметны паказальнік.

Варта адзначыць з вялікай падзякай і ўганараваннем філолагаў, лінгвістаў, праграмістаў, супрацоўнікаў бібліятэк і навуковых устаноў Беларусі і іншых людзей добрай волі, якія спрычыніліся да падрыхтоўкі выдання Універсальнай дзесятковай класіфікацыі на беларускай мове.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі, рэспубліканскія і навукова-тэхнічныя бібліятэкі краіны на працягу многіх гадоў выкарыстоўваюць Універсальную дзесятковую класіфікацыю (УДК) для сістэматызацыі дакументаў і арганізацыі тэматычнага пошуку. УДК дазваляе з дастатковай глыбінёй і дэталёвасцю адлюстраваць змест дакументаў, якія паступаюць у бібліятэкі краіны.

Яе магчымасцей дастаткова для паўнавартаснага прадстаўлення нацыянальных дакументаў, а таксама адлюстравання шматграннасці дакументаў краязнаўчага зместу.

Выкарыстанне адзінай класіфікацыйнай сістэмы зробіць магчымым здзяйсняць яе метадычнае і тэхналагічнае суправаджэнне на карпаратыўнай аснове, а таксама плённа ўдзельнічаць у рабоце міжнароднага прафесійнага супольніцтва.

Гутарыла Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3417
«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»
Мова

«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»

12 лістапада 2019, 14:2515
У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята
Грамадства

У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята

25 верасня 2018, 00:2515
Гаючыя зёлкі
Навука

Гаючыя зёлкі

1 сакавіка 2023, 18:2114
Далучайцеся да нас