Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Партызанская барацьба ў дакументах

Партызанская барацьба ў дакументах

3 лістапада 2020, 09:44 Выданні 21
Партызанская барацьба ў дакументах

7 кастрычніка ў Нацыянальным архіве Беларусі адбылася прэзентацыя электроннага зборніка дакументаў, выпушчанага сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай  Беларусі да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Пра  змест  зборніка распавёў загадчык аддзела публікацый кандыдат гістарычных навук Святаслаў Валянцінавіч Кулінок. На  дыску сабраны дакументы, датычныя перыяду развіцця партызанскага руху ў Беларусі ў 1942 годзе, якія сведчаць пра тое, як партызанскі рух станавіўся магутнай сілай разгрому гітлераўскай Германіі.

У электроннае выданне ўвайшлі лічбавыя копіі аператыўных зводак Паўночна-Заходняй групы пры ЦК КП (б)Б і СНК БССР, інфармацыі зводак ЦК КП(б)Б, аператыўна-разведвальныя дадзеныя. Яны адлюстроўваюць кірункі партызанскай барацьбы (баявую, дыверсійную, разведвальную дзейнасць).

Матэрыялы, прадстаўленыя на дыску, важныя для навукоўцаў, даследчыкаў ваеннай гісторыі, краязнаўцаў, студэнтаў. Большая частка  іх датычыцца Віцебскай воблаці. Першы аналагічны  электронны зборнік быў прысвечаны падзеям 1944 года. Выданне суправаджаецца ілюстратыўным навукова-даведачным апаратам і ілюстратыўным блокам.

Складальнікамі зборніка дакументаў выступілі кандыдат гістарычных навук С. В. Кулінок,  М.Н. Скамарошчанка (Нацыянальны архіў Беларусі), і  А.А. Суша (Нацыянальная бібліятэка Беларусі). Электронны дыск можна набыць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

6 кастрычніка ў краіне адзначаўся Дзень архівіста. Да прафесійнага свята ў Нацыянальным архіве Беларусі разгорнута выстава, якая знаёміць з гісторыяй  дзейнасці розных аддзелаў  архіва  і  з яго супрацоўнікамі.

Э. Дзвінская, фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4616
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4714
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
Далучайцеся да нас