Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Нясвіжцы за адзіную дзяржаўную беларускую мову

Нясвіжцы за адзіную дзяржаўную беларускую мову

3 лістапада 2020, 21:10 Мова, ТБМ 33
Нясвіжцы за адзіную дзяржаўную беларускую мову

22 кастрычніка “гарачую лінію”, у тым ліку і па зменах у Канстытуцыі правёў дэпутат  Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па  Стаўпецкай выбарчай акрузе № 70, член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Мамайка Іван Андрэевіч.

Сярод іншых да дэпутата звярнуліся актывісты ТБМ з Нясвіжа: сябар рэспубліканскай Рады ТБМ, старшыня Нясвіжскай раённай арганізацыі ТБМ Наталля Плакса і сябар Нясвіжскай раённай рады ТБМ, старшыня Карцэвіцкай суполкі ТБМ Станіслава Вальчык.

Актывісты ТБМ прапанавалі:

– унесці ў новую Канстытуцыю палажэнне аб адзінай дзяржаўнай беларускай мове;

– прыняць Закон “Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы”.

Дэпутат паабяцаў унікнуць у пытанне пра лёс законапраекта “Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы”, які спрабавала ўнесці на разгляд парламента папярэдні дэпутат па гэтай акрузе Алена Анісім.

Размова з дэпутатам ішла на добрай беларускай мове.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0618
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне
Культура

Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне

18 мая 2021, 09:0515
Далучайцеся да нас