Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Нямецкі правапіс (die Rechtschreibung)

Нямецкі правапіс (die Rechtschreibung)

3 лістапада 2020, 21:23 Мова, У свеце 144
Нямецкі правапіс (die Rechtschreibung)

Стары і новы правапіс у нямецкай мове – у чым адрозненне? Што за рэформа адбылася ў Германіі, што яна прынесла ў нямецкую мову, а ад чаго пазбавіла яе? Якія важныя пункты гэтай моўнай рэформы неабходна вывучыць? Чытайце ў нашым артыкуле!

Нямецкі правапіс – не самая простая тэма ў нямецкай мове, і многія імкнуцца адкласці яго вывучэнне ў доўгую скрыню. Але ўсё не так страшна, як здаецца! У дадзеным артыкуле мы з вамі ўсё ж паспрабуем разабрацца, якія важныя пункты гэтай моўнай рэформы неабходна вывучыць, каб гаварыць і пісаць на нямецкай правільна.

 

Пра што наогул гаворка?

 

У 1996 годзе адбылася падзея, якая закранула ўсіх людзей, хто так ці інакш звязаны з нямецкай мовай.

1 ліпеня 1996 года ў Вене прадстаўнікамі ўрадаў нямецкамоўных краін (Аўстрыі, Германіі, Ліхтэнштэйна і г.д.), была падпісана сумесная Заява пра намеры, на падставе якой з 1 жніўня 1998 г. набылі моц новыя правілы нямецкай арфаграфіі.

Рэформа нямецкага правапісу (ням. Reform der deutschen Rechtschreibung), якая ў наш час прынята большасцю федэральных земляў Германіі, а таксама размешчаных побач абласцей Аўстрыі і Швейцарыі, ставіла за мэту спрасціць нямецкую арфаграфію і пунктуацыю, таму ўжо з 1996 года ствараліся новыя правілы, перапрацоўваліся слоўнікі і падручнікі.

Варта адзначыць, што рэформа першапачаткова не была падтрымана насельніцтвам, больш паловы апытаных выступалі супраць яе, а на момант яе ўвядзення ў многіх школах дзеялася поўная блытаніна.

 

Літаратурны крытык Марсэль Райх-Раніцкі (Marcel Reich-Ranicki) назваў арфаграфічную рэформу “нацыянальнай катастрофай”.

 

 Але пратэсты не дапамаглі, і ў канчатковым выніку жыхарам усёй нямецкамоўнай прасторы, а гэта, дарэчы, не толькі Германія ці Аўстрыя, але і Швейцарыя, Ліхтэнштэйн, а таксама нямецкамоўная супольнасць Бельгіі, давялося нанава вучыць правілы правапісу ў нямецкай мове.

 

На Франкфурцкім кніжным кірмашы 1996 года сотні пісьменнікаў і філолагаў выступілі за прыпыненне рэформы і вяртанне да ранейшых правілаў.

 

Вядома, адбывалася ўсё павольна. Сам перыяд пераходу да новага правапісу доўжыўся даволі доўга – аж да 2005 года.

А больш дакладна?

 

Давайце ж разгледзім больш падрабязна змены, якія набылі моц паводле рэформы пра новую арфаграфію (neue Rechtschreibung):

 

Паасобнае напісанне замест злучнага

 

Як жа правільна: разам ці паасобна? Гэта пытанне вось ужо 20 гадоў мучыць нямецкамоўную супольнасць, асабліва гэта датычыцца нямецкіх дзеясловаў. Некаторыя складаныя дзеясловы, якія раней пісаліся злучна, зараз пішуцца паасобна:

–  kennen lernen – знаёміцца – замест kennenlernen;

– Halt machen – рабіць прыпынак – замест haltmachen;

– verloren gehen – знікаць – замест verlorengehen;

– arbeiten gehen – ісці на працу – замест arbeitengehen.

 

Але змены закранулі не толькі дзеясловы, звярніце ўвагу на наступныя словы:

– soviel –гэтулькі – зараз пішацца so viel;

– wieviel – колькі – зараз wie viel;

 

 Напісанне Es-zet ( В  ) і -ss

 

Вакол гэтых змен, мабыць, было больш за ўсё шуміхі! Па новых правілах замест літары     (Es-zet) пасля кароткага галоснага зараз пішацца ss (Doppel-s).

Носьбіт мовы без цяжкасці вызначаць даўгату ці сцісласць галоснай літары, а вось тым, хто вывучае нямецкую мову як замеж-ную, давядзецца запамінаць найболей ужытныя словы, якія па правілах новай арфаграфіі пішуцца з падвоенай літарай s.

SchluВ   – канец, зняволенне, зараз пішацца як Schluss, па аналогіі з ім змены зведалі і такія словы як:

– FluВ    – рака – Fluss;

– NuВ    – арэх – Nuss;

– KuВ    – пацалунак – Kuss;

– HaВ    – нянавісць – Hass;

– GenuВ    – асалода – Genuss;

– daВ    – што, каб – dass;

– RuВ land – Расія – Russland.

 

Таксама форма 3-й асобы адзіночнага ліку (er, sie, es) у дзеясловаў lassen (пакідаць, дазваляць), mussen (быць павінным), па новых правілах будзе пісацца так:

– muss;

– lasst.

 

Аднак не варта лічыць новыя правілы адменай літары Es-zet (эс-цэт). Яна захоўвае сваё першапачатковае напісанне пасля дыфтонгаў і доўгіх галосных. Напрыклад:

– FuВ    (ступня),

– heiВen (звацца, клікаць),

– StraВe (вуліца).

 

Вялікая літара

 

Таксама зведалі змены і правілы напісання з вялікай літары. У двух словах пра гэта не распавядзеш, але паспрабуем разабрацца ў ёй і мы.

Зараз любое слова, якое фармальна з’яўляецца назоўнікам (ці мела якія-небудзь сувязі з гэтай часцінай мовы), напрыклад, субстанцываваныя прыметнікі і некаторыя дзеепрыметнікі (галоўным чынам ва ўстаялых выразах) пішацца з вялікай літары:

– heute abend – cёння ўвечар – зараз пішацца heute Abend;

– таксама etwas Ahnliches – штосьці падобнае;

– ins Schwarze treffen – патрапіць у самую кропку.

 

Так жа будуць пісацца прыслоўі, якія пазначаюць час (дарэчы, мы падрыхтавалі цікавы і незвычайны артыкул пра нямецкі час), такія як morgen, gestern + час сутак, напрыклад:

– morgen Mittag – заўтра ў абед,

– gestern Nacht – учора ўначы, і гэтак далей.

 

Акрамя гэтага ёсць і іншыя прыклады:

– der beste – самы лепшы – зараз пішам як der Beste;

– auf englisch – па–ангельску – auf Englisch;

– radfahren – ездзіць на ровары – Rad fahren;

– rechthaben – мець рацыю – Recht haben.

 

Запазычаныя словы

 

Наступны пункт – спрашчэнне арфаграфіі ў запазычаннях. Хоць рэформа прапанавала спрашчаць напісанне запазычаных слоў, на практыцы часцей дапускаюцца абодва варыянты напісання. Напрыклад, раней пісалася Joghurt, гэта стары варыянт напісання. Зараз жа дапушчальныя абодва варыянты: Joghurt і Jogurt (новае напісанне).

Новыя правілы пацягнулі за сабой і лёгкія, калі так можна выказацца, “касметычныя” змены асобных замежных слоў:

– Mayonnaise – замест Majonase;

– Ketchup – замест Ketschup;

– Grizzlybar – замест Grislibar.

У любым выпадку, за вамі захоўваецца права выкарыстоўваць той варыянт, які вам бліжэй і больш зразумелы – як у замежнай транскрыпцыі, так і ў нямецкай!

Што ж датычыцца слоў грэцкага паходжання, спалучэнне літар ph можна замяняць на літару f. Напрыклад,

– Geographie – пішам Geografie.

 

Пунктуацыя

 

Пасля прыняцця рэформы замест 52 правілаў пунктуацыі ў нямецкай мове засталося толькі 12! Зараз кожны вольны ставіць коску, грунтуючыся на асабістым нюху, а не на правілах. З асноўных пунктаў у рамках пунктуацыі мо-жна адзначыць наступнае:

–  у складаназлучаным сказе са злучнікамі und ці oder коска зараз не ставіцца

– у канструкцыі Infinitiv + zu коска таксама не ставіцца.

Як шмат нямецкіх школьнікаў уздыхнула з аблягчэннем пасля гэтага – бо зараз ім можна наогул не ставіць коскі ў большасць выпадкаў, і гэта не будзе лічыцца памылкай! Але і гэта яшчэ не ўсё!

 

Рэформа 2006 года

 

У 2002 годзе пасля правядзення першай рэформы лік незадаволеных немцаў трохі зменшыўся, але больш за 50 адсоткаў насельніцтва ўсё яшчэ выступала супраць новаўвядзенняў у нямецкай арфаграфіі. Да 2005 года сярод іх былі вядомыя нямецкія дзеячы культуры і мастацтва, палітыкі і г.д.

Справа дайшла да таго, што многія аўтарытэтныя нямецкія вы-давецтвы, напрыклад, Axel-Springer-Verlag, Der Spiegel, Suddeutsche Zeitung адмовіліся ад выкарыстання новых правілаў у сваіх публікацыях. Не раўнуючы, як у Беларусі з тарашкевіцай і нарка-маўкай.

Урэшце, палітыкам прыйшлося пайсці на повадзе за раззлаванымі бюргерамі. Яны стварылі адмысловы камітэт, які ў 2006 годзе, у сваю чаргу, правёў рэформу рэформы правапісу і вярнуў усё такі старыя правілы напісання для некаторых словазлучэнняў і слоў. Але асабліва моцных змен старая рэформа не зведала.

Да прыкладу, нямецкае leidtun – выклікаць шкадаванне, да рэформы 1998 года пісалася вылучна з маленькай літары, пасля першай рэформы – стала пісацца з вялікай (Leid tun), ну а пасля другой рэформы – ізноў з маленькай літары.

Такая ж сітуацыя склалася і з дзеясловам eislaufen – коўзацца на каньках: да 2006 года ён пісаўся як Eis laufen, а пазней ізноў вярнуўся да варыянту eislaufen.

Мэтай рэформы першапачаткова было спрашчэнне вывучэння нямецкай, а таксама жаданне зрабіць мову больш гнуткай. Наколькі гэта атрымалася, некаторыя філолагі спрачаюцца дагэтуль, але факт застаецца фактам – рэформа адмяніла 87 правілаў нямецкай арфаграфіі з 212 існых! Такім чынам, насамрэч спрасціла вывучэнне мовы.

Слоўнікі Duden пачынаюць выкарыстоўваць новыя правілы з 1996 года, гэта значыць з 21-га выдання. У 2006 годзе ўсе папраўкі былі ўлічаны ў выданні 24-м.

У наш час новы спрошчаны правапіс шчыльна ўвайшоў у паўсядзённае жыццё немцаў, і можна сказаць, што рэформа атрымала ўсеагульнае прызнанне. З часам выявілася мноства дадатных бакоў рэформы, у першую чаргу, і мабыць гэта самае важнае – аўтарам ўдалося ўдасканаліць нямецкую арфаграфію і выключыць мноства наяўных раней праблем. Таму мы, хто вывучае нямецкую мову як замежную, павінны быць ім за гэта ўдзячныя!

 

Пра нямецкі правапіс распавядала

Лілея Дыльдзяева,

каманда Deutsch Online.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

26 сакавіка 2024, 18:3645
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3445
"Вёска мілая мая"
Культура

"Вёска мілая мая"

26 чэрвеня 2024, 09:0945
Светлай памяці  Яўгена Анішчанкі
Грамадства

Светлай памяці Яўгена Анішчанкі

1 чэрвеня 2021, 23:5345
Далучайцеся да нас