• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 26 лютага 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Навіны Германіі. Нямецкі саюз журналістаў заклікаў улады Беларусі спыніць пераслед СМІ

Навіны Германіі. Нямецкі саюз журналістаў заклікаў улады Беларусі спыніць пераслед СМІ

20 кастрычніка 2020, 19:39 У свеце 3
Навіны Германіі. Нямецкі саюз журналістаў заклікаў улады Беларусі спыніць пераслед СМІ

Неадкладна спыніць пераслед СМІ заклікаў урад Беларусі Нямецкі саюз журналістаў (DJV). “Гэта тычыцца таксама неадкладнай выдачы акрэдытацый карэспандэнтам замежных СМІ ў краіне. У выхадныя дні акрэдытацыі былі адабраныя або прызнаныя несапраўднымі з відавочнай мэтай перашкодзіць выхаду матэрыялаў пра пратэсты і дэманстрацыі супраць кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі”, – гаворыцца ў заяве. “Нішто і ніхто не дае кіраўніку Беларусі права перашкаджаць і пераследаваць журналістаў, змяшчаць іх пад арышт”, – заявіў старшыня DJV Франк Юбераль. Ён вітаў “выразныя словы” вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жазэпа Барэля, які “рэзка асудзіў метады рэжыму ў Менску”. Юбераль, паводле яго слоў, пазітыўна ўспрыняў навіну аб сустрэчы канцлера Германіі Ангелы Меркель са Святланай Ціханоўскай, якая “разглядаецца як пераможца прэзідэнцкіх выбараў”. Сустрэча адбылася 6 кастрычніка ў Берліне. “Палітыкі ўсіх узроўняў у Еўропе павінны накіраваць свае намаганні на тое, каб у Беларусі паважаліся свабода СМІ і іншыя асноўныя дэмакратычныя каштоўнасці”, – мяркуе кіраўнік DJV.

2 кастрычніка Савет міністраў Беларусі зацвердзіў новую рэдакцыю палажэння аб парадку акрэдытацыі журналістаў замежных сродкаў масавай інфармацыі. З гэтага дня раней выдадзеныя акрэдытацыі перасталі дзейнічаць. Новыя заяўкі на часовую акрэдытацыю разглядаюцца на працягу пяці дзён, на пастаянную – 30. Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз заявіў, што новае палажэнне “стала шмат у чым больш ліберальным за папярэдняе” і гэта “не нейкая зачыстка інфармацыйнага поля, спыненне акрэдытацый ці яшчэ нешта з гэтым звязанае, а менавіта пераакрэдытацыя замежных СМІ згодна з новымі правіламі”. Найбольш важным новаўвядзеннем у параўнанні з рэдакцыяй дакумента ад 25 снежня 2008 года з’яўляецца пункт аб тым, што “ў якасці журналістаў замежных СМІ акрэдытуюцца, як правіла, грамадзяне дзяржаў, у якіх зарэгістраваны замежны СМІ”. Акрэдытаваныя журналісты павінны выконваць мясцовае заканадаўства, кіравацца асноўнымі прынцыпамі дзейнасці СМІ ў краіне, прытрымлівацца нормаў прафесійнай этыкі. Апошніх двух пунктаў не было ў папярэдняй рэдакцыі дакумента – яна рэгулявала ў першую чаргу працэдурныя моманты акрэдытацыі, але не пастулявала патрабаванні агульнага характару. У канцы жніўня былі пазбаўленыя акрэдытацыі каля двух дзясяткаў прадстаўнікоў замежных СМІ, у ліку якіх беларускія карэспандэнты BBC, Reuters, AFP, RFI, тэлеканала “Настоящее Время” ды інш.

БелаПАН.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дыктоўка для сяброў ТБМ у Лідзе 21 лютага
Мова

Дыктоўка для сяброў ТБМ у Лідзе 21 лютага

18 лютага 2021, 21:0425
Пабачыў свет „Руска-беларускі слоўнік-даведнік лекавых раслін”
Выданні

Пабачыў свет „Руска-беларускі слоўнік-даведнік лекавых раслін”

21 лістапада 2018, 13:1817
Выспачкі беларускай культуры  ў новым музеі ў Жлобіне
Культура

Выспачкі беларускай культуры ў новым музеі ў Жлобіне

9 лютага 2021, 21:1517
Як па-беларуску лепш — міліцыянер ці паліцыянт?
Мова

Як па-беларуску лепш — міліцыянер ці паліцыянт?

14 сакавіка 2019, 13:2616
Далучайцеся да нас