Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Гісторыя Магілёва на бульвары Няскораных

Гісторыя Магілёва на бульвары Няскораных

20 кастрычніка 2020, 15:49 ТБМ 60
Гісторыя Магілёва на бульвары Няскораных

Апошнім часам у Магілёве значна ўзрасла цікавасць да мінулага нашага краю. Жыхарам горада хочацца больш даведацца пра гісторыю сваёй вуліцы, пра адметнасць свайго раёна.

3 кастрычніка 2020 года я завітаў у госці да жыхароў на бульвар Няскораных, дзе на свежым паветры з водарам духмянай гарбаты і шчодрымі прысмакамі я пастараўся папулярна распавесці пра гістарычныя цікавосткі Задняпроўя. Гэта частка нашага горада вельмі багатая на падзеі і помнікі беларускай мінуўшчыны. Тут яшчэ ў часы ВКЛ былі заснаваны Траецкае і Лупалаўскае прадмесці, на тэрыторыі якіх знаходзілася некалькі старажытных храмаў. Гістарычная вандроўка прайшла цікава і карысна – як для мяне, так і для слухачоў. Дамовіліся, што праз тыдзень зноў завітаю з лекцыяй па гісторыі Магілёва. А заадно прапанаваў запрашаць на сустрэчы нашых мясцовых пісьменнікаў і паэтаў, якім, безумоўна, ёсць што распавесці жыхарам горада над Дняпром. Да новай сустрэчы, няскораныя магілёўцы!!!

Алег Дзьячкоў. Магілёў.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0618
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне
Культура

Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне

18 мая 2021, 09:0515
Далучайцеся да нас