• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 28 студзеня 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
У Лідзе адбылася прэзентацыя кнігі Леаніда Лаўрэша

У Лідзе адбылася прэзентацыя кнігі Леаніда Лаўрэша

14 кастрычніка 2020, 18:36 Выданні 5
У Лідзе адбылася прэзентацыя кнігі Леаніда Лаўрэша

Кніга “Шпацыры па старой Лідзе” ў Гарадзенскім выдавецтве “ЮрСаПрынт” выйшла з друку ў лютым 2020 года і сабрала добрую прэсу (tut.by, svaboda.org, budzma.by, “Наша слова” і іншыя).

Наклад кнігі ўжо практычна разышоўся, але з-за пандэміі каронавіруса прэзентацыю стала магчымым правесці толькі зараз. Новая кніга пісьменніка Леаніда Лаўрэша пісалася каля 20 гадоў. Яна прысвечаная гісторыі вуліц і будынкаў горада Ліды. Пачынаючы ад сэрца горада – Лідскага замка, старонка за старонкай кніга вядзе чытача па старых вуліцах горада, паслядоўна расказваючы гісторыю кожнага дома. Прэзентацыя кнігі адбылася ў Лідзе 30 верасня на курсах “Мова Нанова”. Новы сезон курсаў быў адкрыты сёлета 23 верасня прэзентацыяй кнігі прафесара Алеся Краўцэвіча “Дзяржава волатаў”. Цікава, што прафесар Алесь Краўцэвіч з’яўляецца аўтарам прадмовы да сённяшняй кнігі, між іншым прафесар напісаў: “Кніга “Шпацыры па старой Лідзе” – плён шматгадовай працы лідскага літаратара Леаніда Лаўрэша, працы архіўнай, гістарыяграфічнай, але таксама даследчыцка-палявой, менавіта апытання сталых жыхароў горада пра падзеі XX ст. Строга падыходзячы да справы, тут не зусім пасуе слова “краязнаўства” як да кнігі, так і да яе аўтара, бо яно асацыіруецца з аматарствам. Больш дакладным будзе акрэсленне “рэгіянальная гісторыя”, бо мы маем выкладзенае ў папулярнай форме навуко-вае даследаванне. Кніга – як вяршыня айсберга, менавіта яго частка, найбольш відочная і даступная для людскога ўспрымання. Па-за полем зроку застаецца “падводная” частка – нашмат большая як па працягласці, так і па аб’ёму праробленай працы. Каштоўнасць кнігі менавіта ў тым, што яна ўяўляе сабой прадукт гістарычнага даследавання, даведзены да канцавой мэты – масавага чытача … [Чытачы кнігі] могуць з кнігай у руках прайсціся па ўсіх апісаных у ёй мясцінах, каб усё спраўдзіць на ўласныя вочы. Прызнаюся, што сам я менавіта так і зраблю …”.

На прэзентацыю кнігі сабраліся людзі, якія цікавяцца беларускай гісторыяй і культурай. Моўныя курсы вяла дасведчаная і вопытная вядоўца “Мовы нанова” Наталля Тананушка. Заняткі яна пачала з апытанкі пра гістарычныя месцы горада Ліда. Таксама выступіў рэдактар газеты “Наша слова” і часопіса “Лідскі летапісец” Станіслаў Суднік. Дарэчы, ён з’яўляецца аўтарам прыгожага вершаванага эпіграфа кнігі:

Пад парасонам часу

па вулках старажытных

Прайдуся я няспешна,

                     а дзе і пастаю,

І з Лідаю сам-насам

                   у рысах непазбыўных

Згадаю яе вечнасць

                            і маладосць сваю.

На прэзентацыі кнігі Станіславаў Суднік вельмі высока ацаніў кнігу і, як вядомы і дасведчаны краязнавец, расказаў пра брандмуры ў лідскіх дамах. У сваю чаргу аўтар кнігі распавёў пра старажытную лідскую рынкавую плошчу, на якой у свой час, як сімвал еўрапейскай свабоды і гарадскога самакіравання, стаяла лідская ратуша.  Дарэчы, зусім нядаўна, 17 верасня, горад адсвяткаваў 430-я ўгодкі надання Лідзе Магдэбургскага права. Слухачы моўных курсаў выявілі высокую цікаўнасць да кнігі. Таму аўтару кнігі яшчэ догі час прыйшлося адказваць на шматлікія пытанні зацікаўленых людзей. 

 Барыс Баль,

Беларускае Радыё Рацыя, Ліда. Фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У Шклове ўзгадалі Леаніда Анціпенку - журналіста, літаратара, краязнаўца
ТБМ

У Шклове ўзгадалі Леаніда Анціпенку - журналіста, літаратара, краязнаўца

11 лютага 2020, 23:4218
“МОВА НАНОВА” Ў НЯСВІЖЫ
Мова

“МОВА НАНОВА” Ў НЯСВІЖЫ

4 лютага 2020, 09:0616
Свята Дня Незалежнасці
Грамадства

Свята Дня Незалежнасці

18 жніўня 2019, 21:5216
Урок любові да гісторыі роднага краю
ТБМ

Урок любові да гісторыі роднага краю

23 снежня 2020, 23:2916
Далучайцеся да нас