Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Песні і гімны свабоды

Песні і гімны свабоды

13 кастрычніка 2020, 14:38 Грамадства, Культура 57
Песні і гімны свабоды

Увечары 26 верасня на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве (Stadion Narodowy, Warszawa), самай маштабнай пляцоўцы ў краіне – адбыўся канцэрт у падтрымку беларускай дэмакратычнай супольнасці “Салідарныя з Беларуссю” (“Solidarni z Bialorusia”).

На сцэну выйшлі NIZKIZ, Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, “Петля Пристрастия”, а таксама сапраўдныя зоркі польскай музычнай эстрады. Канцэрт трансляваў тэлеканал “Белсат”.

Музычныя сустрэчы адбываюцца штодня ў розных раёнах Менска. І ўжо традыцыйна на сустрэчы завітваюць розныя музыкі, такія як Аляксандар Памідораў, Ігар Варашкевіч, Павел Аракелян ды іншыя. Гэта сапраўды надае народным сходам каларыту ды ўмацоўвае сяброўства паміж людзьмі, якія яшчэ колькі тыдняў таму былі проста суседзямі і мала ведалі адзін аднаго.

Вечарам 29 верасня ў адным з жылых кварталаў адбылася творчая сустрэча с вядомай спявачкай Святланай Бень, якую шмат хто ведае па працы ў кабарэ-бэндзе “Серебряная Свадьба”.

29 верасня спеўны сход выканаў гімн “Магутны Божа” ў холе Опернага тэатра ў Менску.

Іспанская паэтка Анхела Эспіноса  запісала песню “Час касінераў”  на вершы Алеся Чобата з рэпертуару  “Дзецюкоў” і перадала музычнае прывітанне беларускаму народу праз Фэйсбук.

Э.  Дзвінская.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў
Культура

“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў

26 чэрвеня 2025, 20:0714
У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе
Грамадства

У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе

19 снежня 2018, 10:2314
Далучайцеся да нас