• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 18 студзеня 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
У Беларусі ўзнавілі Тураўскі крыж

У Беларусі ўзнавілі Тураўскі крыж

6 кастрычніка 2020, 10:00 Культура 13
У Беларусі ўзнавілі Тураўскі крыж

Навуковец і археолаг Пётр Лысенка ў мінулым стагоддзі знайшоў чатыры свінцовыя выявы – Найсвяцейшай Багародзіцы і трох святых. Навуковец выказаў здагадку, што абразкі мелі дачыненне да крыжа кафедральнага сабора Турава, разбуранага землятрусам у першай палове XIII стагоддзя. Крыж быў галоўнай святыняй Тураўскай епархіі.

– У навукоўца, археолога Пятра Лысенкі нарадзілася думка ўзнавіць крыж. Калі звярнуліся да мяне, я працаваў у вобласці царкоўнага мастацтва, займаўся даследаваннем святынь, – кажа ювелір Алег Ермаловіч. – Вялікую ролю сыграў уладыка, мітрапаліт Павел. З яго дабраславення, сказанага на дарогу слова я ўзяўся за гэтую працу. Я магу сказаць пра сваю праробленую працу, што выраб атрымаўся таго часу, у тых традыцыях, у тым успрыманні канону, дагмату. Атрымалася добра.

Усяго былі ўзноўлены два крыжы. Асноўны крыж з мошчамі святых будзе захоўвацца ў Тураве, другі – у менскім музеі. У адзін з крыжоў, які перададуць Тураўскаму кафедральнаму сабору, будзе ўстаўлена часціца крыжа, на якім быў раскрыжаваны Ісус.

Абодва крыжы выкананы з золата, з выкарыстаннем каштоўных і напаўкаштоўных камянёў. Золата, смарагд, кіпарысавая аснова. Аўтарам эскізнага праекта Тураўскага крыжа стала мастачка Алена Андрушчанка.

– Я, вядома ж, ганаруся, што маю нейкае дачыненне да стварэння крыжа. Я паспрабавала максімальна выкласціся на ўсе сто, калі збірала эскізы, проста зрабіць максімальна добра сваю працу, – распавяла Алена Андрушчанка. – У такім разе, калі ствараецца такі аб’ект, складана сказаць, што ты адзін аўтар. Тваёй рукой, напэўна, водзяць вышэйшыя сілы, як мне здалося.

– Адна з самых складаных задач, якая перад намі стаяла, – зрабіць усё ў тэхніках таго часу. Выбіраўся матэрыял – золата, таму што гэта адпавядала мысленню сярэднявечнага чалавека. Чалавек аддае Богу самае лепшае. Таму абодва крыжы выкананы з золата, з выкарыстаннем каштоўных і напаўкаштоўных камянёў, – распавяла старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўным мастацтве, архітэктуры і рэстаўрацыі, аўтар канцэпцыі ўзнаўлення Тураўскага крыжа і куратар праекта Марыя Нецвятаева. – На крыж, які быў зроблены для Акадэміі навук, смарагд быў выраблены Акадэміяй навук. І ўсе работы па крыжы былі выкананы ў поўнай адпаведнасці з аналагамі. Гэта значыць: кіпарысавая аснова, каштоўныя матэрыялы і ручная праца ва ўсіх ста адсотках крыжа.

 

    ЭКСКУРС У ГІСТОРЫЮ

Археолаг, доктар гістарычных навук, прафесар Пётр Лысенка ў 2017 годзе распавёў “Камсамолцы” пра тое, як знайшоў свінцовыя абразкі, і пра самую перспектыву аднаўлення крыжа.

– Іх удалося знайсці ў 1962 годзе, калі я толькі-толькі пачаў даследаваць Тураў – гэта былі літаральна першыя мае раскопкі там. Гэтыя свінцовыя абразкі – унікальны матэрыял: аналагаў ім не зафіксавана ні ў літаратуры, ні ў музеях. Памятаю, як у здзіўленні разводзілі рукамі мае навуковыя кіраўнікі, калегі, паслушнікі манастыроў, а таксама спецыялісты музеяў Троіца-Сергіевай лаўры ў Сергіевым Пасадзе, Гістарычнага музея ў Маскве, музея Ленінградскай епархіі, – распавядаў нам Пётр Фёдаравіч.

Тады ж ён высунуў гіпотэзу пра прыналежнасць абразкаў Тураўскаму напрастольнаму епархіяльнаму крыжу. Яна не аспрэчана і праз паўстагоддзя. І ў карысць сваёй версіі Лысенка апелюе да Полацкага епархіяльнага крыжа. Больш вядомы як крыж святой Еўфрасінні Полацкай, ён якраз і ствараўся для галоўнага храма епархіі.

Па меркаванні Лысенкі, рэліквія магла згінуць яшчэ ў 1230 годзе пад руінамі храма, для якога і стваралася. 3 траўня водгукі землятрусу ў Румыніі дайшлі да Турава. Пад іх уплывам абрынуўся галоўны сабор епархіі, які стаяў на слабым падмурку.

Дарэчы, у інтэрв’ю для “Камсамолкі” Пётр Лысенка казаў, што ўзнаўленняў Тураўскага крыжа можа быць нават некалькі. Напрыклад, адна копія – для епархіяльнага храма, другая – для музея. Так і атрымалася.

Вось толькі сам Пётр Фёдаравіч Лысенка да гэтага моманту не дажыў. Ён памёр 23 сакавіка 2020 года на 89-м годзе жыцця.

Дар’я Ламаноўская.

Фота: Таццяна Амеліна, church.by.

Крыніца: kp.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Свята Дня Незалежнасці
Грамадства

Свята Дня Незалежнасці

18 жніўня 2019, 21:5222
Чытаем разам Леаніда Дайнеку
Культура

Чытаем разам Леаніда Дайнеку

11 лютага 2020, 23:5821
Прыйшоў час беларускай сімволікі, прыйдзе час і беларускай мовы
Грамадства

Прыйшоў час беларускай сімволікі, прыйдзе час і беларускай мовы

10 лістапада 2020, 20:4921
"Такі вядомы і такі просты…"
Культура

"Такі вядомы і такі просты…"

4 студзеня 2021, 23:3519
Далучайцеся да нас