Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Лідскія курсы “Мова нанова” аднавілі працу

Лідскія курсы “Мова нанова” аднавілі працу

6 кастрычніка 2020, 10:10 Мова 114
Лідскія курсы “Мова нанова” аднавілі працу

Адкрыццё новага сезону крэатыўных курсаў па вывучэнні роднай мовы “Мова нанова” ў Лідзе адбылося на тым жа месцы, у той жа час! (Кавярня “Тутака”, у 18.00.) Падчас першага занятка адбылася прэзентацыя кнігі шаноўнага госця знакамітага гісторыка Алеся Краўцэвіча “Дзяржава волатаў”.

На пачатку занятка вядоўца, спадарыня Наталля Тананушка правяла моўны тэст для слухачоў, падчас якога прыйшлося наведвальнікам папрацаваць з перакладам рэдкаўжывальных беларускіх слоў.

Спадар Алесь Краўцэвіч распачаў гутарку пра вялікіх князёў літоўскіх таксама з апатанкі для мовананоўцаў. Актыўнымі былі і слухачы, якія задавалі цікавыя пытанні і абмяркоўвалі з госцем гістарычныя факты нашай вялікай гісторыі! Чакаем новых гасцей і наведвальнікаў!

Мы пачынаем!!! Кіраўніцтва курсаў.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Культурная, моладзевая і турыстычная сталіцы СНД
Грамадства

Культурная, моладзевая і турыстычная сталіцы СНД

31 кастрычніка 2026, 08:54153
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

31 кастрычніка 2026, 07:29112
У Варшаве адбылася ўрачыстая цырымонія перапахавання пісьменніка і ўраджэнца Беларусі Сяргея Пясецкага
У свеце

У Варшаве адбылася ўрачыстая цырымонія перапахавання пісьменніка і ўраджэнца Беларусі Сяргея Пясецкага

30 кастрычніка 2026, 19:36111
35 гадоў незалежнасці Беларусі
Грамадства

35 гадоў незалежнасці Беларусі

3 верасня 2026, 20:27108
Далучайцеся да нас