Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Светлай памяці Эдуарда Канстанцінавіча Агуновіча

Светлай памяці Эдуарда Канстанцінавіча Агуновіча

5 кастрычніка 2020, 23:56 Навіны 85
Светлай памяці Эдуарда Канстанцінавіча Агуновіча

Вельмі сумная навіна. На 82 годзе жыцця памёр мой рэчыцкі зямляк заслужаны мастак Беларусі і лаўрэат дзяржаўнай прэміі Беларусі, нястомны дзеяч адраджэння Беларусі, Эдуард Канстанцінавіч Агуновіч.

Нарадзіўся 16 снежня 1938 г. у Рэчыца на Дняпры. Скончыў Віцебскую мастацка-графічную навучальню (1959), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут з дыпломам выдатніка (1966). Вучыўся ў Валянціна Дзежыца, Аляксандра Мазалёва, Арлена Кашкурэвіча, Уладзіміра Сухаверхава. Сябар Беларускага саюза мастакоў з 1971 г. У мастацкіх выставах браў удзел з 1966 г. Творы экспанаваліся на шматлікіх выставах у Беларусі, Канадзе, ЗША, Чэхаславакіі, Аўстраліі, Германіі.

Працаваў у галіне кніжнай i станковай графікі, жывапісу, займаўся распрацоўкай экспазіцый мемарыяльных i мастацкіх музеяў i выставаў. Найбольш значныя творы: ілюстрацыі да кніг “Тарас на Парнасе” (1967), “Сымон-музыка” Якуба Коласа (1968), “Глыбокая плынь” (1967) i “Трывожнае шчасце” (1973) Івана Шамякіна, “Прыгоды дзеда Міхеда” Анатоля Астрэйкі (1969), серыі станковых працаў “Дзяцінства” (1977), “Маці” (1979), “Спрадвечнае” (1980), “Крык кнігаўкі” (1981). Аўтар экспазіцый філіяла Дзяржаўнага музея ў Заслаўі (1971), літаратурных музеяў Янкі Купалы (1974), Якуба Коласа (1982), Максіма Багдановіча (1991).

Галоўны мастак экспазіцый Беларусі ў Ляйпцыгу (залаты медаль, 1976), Нью-Дэлі (1980), Левантыйскага кірмаша ў Італіі. Аўтар знака-лагатыпа Першага з’езда беларусаў свету “Ефрасіння Полацкая збірае пад свой крыж беларусаў свету” (1993).

Творы захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага саюза мастакоў, Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, у іншых музеях i прыватных калекцыях Беларусі, Германіі, Чэхіі, Венесуэлы, Аўстраліі, ЗША.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1993). Заслужаны работнік культуры Беларусі (1977). Ганаровы сябар Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі “IEAS”.

А ў роднай Рэчыцы ён стаў аўтарам капліцы Ефрасінні Полацкай, помніка Мітрафану Доўнар-Запольскаму, помніка рэчыцкім воінам-інтэрнацыяналістам.

Вечная, Светлая памяць Вам, Эдуард Канстанцінавіч.

Алесь Рэзнікаў.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3416
Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ  З  НЯБЫТУ
Культура

Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ З НЯБЫТУ

28 кастрычніка 2019, 18:5315
Далучайцеся да нас