Home
Культура

Выстава, прысвечаная паэтам Гіёму Апалінэру і Карусю Каганцу

Выстава, прысвечаная паэтам  Гіёму Апалінэру і Карусю Каганцу

Выстава, прысвечаная паэтам Гіёму Апалінэру і Карусю Каганцу, адкрылася ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Французскі і беларускі паэты паходзяць з роду Кастравіціх. Распавядае адзін з арганізатараў выставы – былы амбасадар Беларусі ў Вялікабрытаніі Уладзімір Шчасны:

– Чвэрць стагоддзя таму я ў Лондане пазнаёміўся з Іялантай Пачарскай, яна аказалася ўнучатай пляменніцай Каруся Каганца. Мы пасябравалі, і яна нават прыехала ў Беларусь. Была ў гэтым музеі, пакінула вось гэты партрэт Каруся Каганца, які сама намалявала ў маладосці. І там я пазнаёміўся з маладым чалавекам – яе сынам, які праз дваццаць пяць гадоў, прыслаў мне вось гэтыя тры кніжкі, якія ён напісаў, прысвечаныя роду Кастравіцкіх.

Род паўстанцаў 1863 года Кастравіцкіх даў свету ў эміграцыі Гіёма Апалінэра – сусветна вядомага французскага паэта пачатку ХХ стагоддзя, і на Радзіме – Каруся Каганца, беларускага адраджэнца, паэта, мастака.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск.   

Previous article У барацьбе са злом мастацтва на баку праўды і дабра
Next article Хайка Мас назваў беларускага лідара "галоўнай адказнай" асобай за сітуацыю, якая складваецца ў Беларусі

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201918
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

Верас 27th, 202416
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202016