Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Гародні з’явіўся помнік апекуну горада святому Губерту

У Гародні з’явіўся помнік апекуну горада святому Губерту

29 верасня 2020, 18:35 Культура 94
У Гародні з’явіўся помнік апекуну горада святому Губерту

Помнік усталявалі на вуліцы Савецкай. Праўда, урачыстага адкрыцця яшчэ не было.

Размовы аб з’яўленні такога помніка ў Гародні вяліся з 90-х гадоў мінулага стагоддзя, але увесь час нешта гэтаму замінала, і вось  нарэшце ён ёсць.

Аўтар помніка – гарадзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў. Святы Губерт замацаваны на гранітным пастаменце, а побач з ім – алень з крыжам на галаве.

Паводле легенды, святы Губерт, які жыў у VІІІ стагоддзі, быў каталіцкім святаром і заступнікам паляўнічых. Аднойчы падчас шпацыру ў лесе ён напаткаў аленя з залатым крыжам паміж рагамі. Алень святога Губерта ўпрыгожвае герб Гародні з 1540 года.

Што праўда, ні ў адным храме Гародні няма абраза святога Губерта. Але гэта не значыць, што абразоў святога Губерта няма на Гарадзеншчыне. Так, у Беліцы, у касцёле святога Юрыя размешчаны абраз з выявай святога Губерта з арбалетам у руках. Дарэчы, яго лічаць сваім нябесным заступнікам не толькі паляўнічыя і леснікі, але таксама спартсмены, гарбары, матэматыкі. Да яго звяртаюцца, просячы аб ацаленні лунатыкаў, хворых на эпілепсію.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0618
Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне
Культура

Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне

18 мая 2021, 09:0515
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Далучайцеся да нас