Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Выбітныя асобы атрымалі ўзнагароды да 100-годдзя БНР

Выбітныя асобы атрымалі ўзнагароды да 100-годдзя БНР

23 верасня 2020, 07:36 Грамадства 17
Выбітныя асобы атрымалі ўзнагароды да 100-годдзя БНР

9 верасня на сядзібе ТБМ імя Ф. Скарыны ў Менску адбылося ўрачыстае ўручэнне медалёў да 100-годдзя БНР за ўнёсак у развіццё дэмакратычных каштоўнасцяў і спрыянне росквіту нацынальнай культуры. Іх уручыў выбітным асобам – Зінаідзе Бандарэнка, Ніне Багінскай, Іосіфу Сярэдзічу, Міколу Купаву, Міхасю Скоблу старшыня Згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі, сябар Рады БНР Мікола Пачкаеў.

У працэсе ўрачыстай цырымоніі спадар М. Пачкаеў узгадаў пра гісторыю архіва і пячаткі БНР, распавёў пра сённяшнюю дзейнасць Рады БНР.

Медаль да 100-годдзя БНР згодна са сваім статутам, уручаецца за пажыццёвыя заслугі ў працы дзеля здзяйснення ідэалаў Акту 25 сакавіка 1918 г., у тым ліку за даследаванні і папулярызацыю беларушчыны, здабыццё і ўмацаванне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі, барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. Узнагарода ўручаецца асобам, якія адзначыліся на ніве змагання за волю і незалежнасць Беларусі, выбітным грамадскім і культурніцкім дзеячам на Беларусі і ў замежжы,  а таксама замежнікам, якія спрычыніліся да даследаванняў і папулярызацыі Беларусі ў свеце, ці іншым чынам спрыялі нацыянальным інтарэсам Беларусі.

Сярод узнагароджаных – першы амбасадар ЗША ў Беларусі Дэвід Суорц і амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан; палітыкі і грамадскія дзеячы; ветэраны беларускага незалежніцкага руху, даследчыкі Джым Дынглі, Арнольд Макмілін, Адам Мальдзіс; акадэмік Радзім Гарэцкі; пісьменнік Уладзімір Арлоў; стваральнікі эталону дзяржаўнага герба “Пагоня” Аляксей Марачкін і Леў Талбузін; праваабаронца Алесь Бяляцкі  інішыя. Агулам узнагароджаныя ўжо больш за 130 асобаў на Беларусі і ў замежжы.

У жніўні 2020 года Рада БНР рашуча асудзіла фальсіфікацыі вынікаў выбараў у Беларусі і гвалт супраць мірных дэманстрантаў, якія выйшлі пра-тэставаць супраць парушэнняў.

“Ганаруся кож-ным і кожнаю з вас! – адзначыла ў сваім звароце Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла. – Вашая прысутнасьць на вуліцах беларускіх гарадоў, забастоўкі, усе вашыя высілкі, каб дамагчыся зменаў без гвалту, паказваюць усяму свету, які спелы, годны і цывілізаваны беларускі народ! Беларусы заслугоўваюць павагу і падтрымку не менш, як іншыя народы Еўропы.

Я жадаю ўсім нам сілаў, трываласці і веры ў лепшую будучыню. Гэтая будучыня ў руках кожнага беларуса, кожнага і кожнай з нас.

Будзьце смелыя, будзьце годныя, будзьце моцныя духам, каб дачакацца перамогі і наблізіць яе. Праўда на нашым баку, і перамога будзе нашай”.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3124
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

1 мая 2025, 21:0320
Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне
Грамадства

Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне

12 студзеня 2021, 19:1420
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3420
Далучайцеся да нас