Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Станіслаў Шушкевіч растлумачыў сваю ідэю пазбавіць рускую мову статусу дзяржаўнай у Беларусі

Станіслаў Шушкевіч растлумачыў сваю ідэю пазбавіць рускую мову статусу дзяржаўнай у Беларусі

9 верасня 2020, 22:37 Мова 81
Станіслаў Шушкевіч растлумачыў сваю ідэю пазбавіць рускую мову статусу дзяржаўнай у Беларусі

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіславаў Шушкевіч распавёў “Газеце.Ru”, што заўсёды выступаў за тое, каб статус дзяржаўнай мовы ў краіне быў толькі ў беларускай. Пры гэтым, па яго словах, змена статусу рускай мовы не азначала б забароны на яе выкарыстанне ў дакументах ці для зносін.

 – Я ніколі не прытрымліваўся іншага пункту гледжання. Руская мова можа ўжывацца і для дакументаў, і для зносін, і для ўсяго, але дзяржаўнай павінна быць беларуская мова. І абумоўлена гэта тым, што ў нас на працягу многіх гадоў адбываецца гвалтоўная русіфікацыя, праз такіх вернападданых асобаў, як, дапусцім, Лукашэнка. Гэта яшчэ абумоўлена тым, што Беларусь – еўрапейская краіна, а ў Еўропе толькі ў Швейцарыі, у сілу адмысловага яе становішча, ёсць увогуле некалькі моў. Усюды адна мова, няма другой, – сказаў Шушкевіч.

Экс-кіраўнік Вярхоўнага Савета Беларусі лічыць, што цяпер “фактычна пазбаўлена статусу дзяржаўнай” менавіта беларуская мова.

– Няма большасці дакументаў на беларускай мове. І дзяр-жава не праводзіць такую палітыку, каб адрадзіць гэтую мову. У нас увесь час была гвалтоўная русіфікацыя. У чатыры разы канцэнтрацыя вайсковых пенсіянераў была ў нас большая, чым у сярэднім па Саюзе. Таму што ім тут падабалася. І яны лічылі гэта, увогуле, рускамоўным краем. Звярнулі на гэта ўвагу толькі беларускія патрыёты. Яны сказалі: “Давайце аднаўляць справядлівасць. Мы на 50 гадоў раней надрукавалі кнігу, чым рускія. Чаму мы павінны зневажаць нашу родную беларускую мову?”. І гэта не значыць, што ў нас ёсць якія-небудзь супярэчнасці з расейцамі, з рускімі. Калі ласка, гаварыце тут па-руску, – заявіў палітык.

Шушкевіч таксама нагадаў, што ў Беларускай ССР былі чатыры дзяржаўных мовы – руская, беларуская, польская і ідыш да 1934 года, калі фактычна дзяржаўнай мовай засталася толькі беларуская.

– Але яна вельмі хутка была выжыта стараннямі маскоўскіх стаўленікаў, – завяршыў Станіслаў Шушкевіч.

Крыніца: РІА “Навіны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3416
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5415
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Далучайцеся да нас