Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Кардынацыйная рада: пытанне пра статус рускай мовы ў павестцы не стаіць

Кардынацыйная рада: пытанне пра статус рускай мовы ў павестцы не стаіць

9 верасня 2020, 22:31 Мова 78
Кардынацыйная рада: пытанне пра статус рускай мовы ў павестцы не стаіць

Апазіцыю цікавяць толькі два важныя пункты з Канстытуцыі 1994-га – абмежаванне паўнамоцтваў прэзідэнта і колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў для аднаго чалавека.

Магчымае вяртанне да беларускай канстытуцыі 1994 года не мае на ўвазе аўтаматычнае пазбаўленне рускай мовы статусу дзяржаўнай, пра гэта заявіла член прэзідыума Карды-нацыйнай рады апазіцыі Марыя Калеснікава.

Вяртанне да Канстытуцыі 1994 года было адным з лозунгаў экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Віктара Бабарыкі. У той жа час руская мова атрымала статус другой дзяржаўнай у выніку ўнясення ў дакумент паправак у 1995 годзе.

Па словах Колеснікавай, апазіцыю цікавяць толькі два важныя пункты з Канстытуцыі – абмежаванне паўнамоцтваў прэзідэнта і колькасці прэзідэнцкіх тэрмінаў для аднаго чалавека.

“Адна з ініцыятыў Віктара Дзмітрыевіча Бабарыкі – з нагоды рэферэндуму, на якім у тым ліку павінна было задавацца пытанне пра Канстытуцыю. Там ёсць пэўныя два пункты, на якія мы зважаем: абмежаванне прэзідэнцкіх тэрмінаў да двух, падзел уладаў, дзе павялічваецца роля парламента ў параўнанні з тым, як гэта ёсць цяпер. Гэта два пункты, якія для нас маюць цяпер значэнне. Гэта пункты, якія былі зменены на рэферэндуме, які ініцыяваў дзейсны прэзідэнт. Толькі гэтыя пункты могуць забяспечыць законнасць і дэмакратычныя змены ў Беларусі”, – цытуюць Калеснікаву РІА Навіны.

Яна таксама запэўніла, што “пытанне мовы не стаіць ў павестцы і не з’яўляецца ні для кога праблемай”.

Нагадаем, прадстаўнікі апазіцыі Беларусі, не згодныя з вынікамі выбараў прэзідэнта, абвясцілі пра стварэнне Кардынацыйнай рады па транзіце ўлады. Генпракуратура ў сувязі з гэтым узбудзіла крымінальную справу за заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, санкцыя якой мяркуе пакаранне да пяці гадоў пазбаўлення волі. Чальцоў прэзідыума рады выклікаюць на допыты ў СК у якасці сведак.

Крыніца: Sputnik.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

21 кастрычніка 2026, 17:5817
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5715
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Далучайцеся да нас