Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Заява кіраўнікоў грамадскіх арганізацый і творчых саюзаў Беларусі

Заява кіраўнікоў грамадскіх арганізацый і творчых саюзаў Беларусі

8 верасня 2020, 06:54 Грамадства 0
Заява кіраўнікоў грамадскіх арганізацый і творчых саюзаў Беларусі

У нашай краіне адбываюцца драматычныя, трагічныя падзеі, прычынай якіх паслужыла кампанія па выбарах Прэзідэнта. Шматлікія парушэнні выбарчага заканадаўства падчас агітацыйнай кампаніі і фальсіфікацыі пры падліку галасоў не дазваляюць лічыць, што гэтыя выбары адбыліся. Дзеянні сілавых структур пры задушэнні справядлівых пратэстаў мірных грамадзян па ўзроўні нялюдскасці і жорсткасці нагадваюць зверствы сталінскіх катаў у перыяд рэпрэсій 1930-х гадоў і фашысцкіх акупантаў у часы Другой сусветнай вайны.

Афіцыйнымі сродкамі масавай інфармацыі развязана кампанія істэрыі, нагнятання чутак пра пагрозы звонку і захоп краіны, шальмавання тых, хто настойвае на выкананні ўладамі закона і справядлівасці, выступае за еднасць нацыі. Як і ў сталінскія часы, простых людзей спрабуюць увесці ў зман, прыпісваючы лідарам пратэсту злачынствы, якія яны не здзяйснялі. Удзельнікі мірных і законных пратэстаў падвяргаюцца ціску на працы і судовым пера-следам. Для арганізацыі акцый у апраўданне сфальсіфікаваных вынікаў выбараў выкарыстоўваецца адміністрацыйны рэсурс і бюджэтныя сродкі.

Галоўная адказнасць за маштабны крызіс, які разрастаецца ў Беларусі, ляжыць персанальна на Аляксандры Лукашэнку, які для захавання свайго становішча пайшоў не толькі на перавышэнне ўлады, але і ўзняў зброю на свой народ.

У мэтах стабілізацыі становішча ў краіне, аднаўлення законнасці і выканання народнага волевыяўлення, мы патрабуем ад дзяржаўных органаў:

Неадкладна выкарыстаць існы законны шлях выхаду з палітычнага крызісу, правесці паўторныя выбары ў вызначаны Канстытуцыяй тэрмін, з новым складам выбарчых камісій усіх узроўняў, сфармаваных па дэмакратычных прынцыпах;

Неадкладна вызваліць усіх палітзняволеных і ўсіх затрыманых падчас акцый пратэсту,  спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да мірных грамадзян, не перашкаджаць ім свабодна збірацца і выказваць сваё меркаванне;

Спыніць пераслед чальцоў Каардынацыйнай рады і стварыць умовы для агульнанацыянальнага дыялогу пад эгідай АБСЕ;

Пачаць расследванне фактаў парушэння выбарчага заканадаўства падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі і фактаў масавага гвалту і забойстваў грамадзян падчас пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў;

Прадаставіць у дзяржаўных сродках масавай інфармацыі свабодную трыбуну для прадстаўнікоў усіх пунктаў гледжання, арганізаваць дыскусію аб становішчы ў краіне з удзелам прадстаўнікоў усіх палітычных сілаў;

Правесці круглы стол аб сітуацыі ў Беларусі і шляхах выхаду з крызісу з удзелам прадстаўнікоў уладных структур і грамадскасці, у тым ліку Каардынацыйнай рады.

Мы падпісваем гэтую заяву індывідуальна, бо лічым, што ў такой сітуацыі кожны павінен выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю. У бліжэйшы час мы маем намер звярнуцца да сяброў нашых арганізацый з прапановай яе падтрымаць.

Заклікаем кіраўнікоў усіх іншых грамадскіх арганізацый і творчых саюзаў далучыцца да гэтай заявы. Жадаючых далучыцца просім паведамляць на адрас: kruhlystol@gmail.com

Алена Анісім, старшыня Грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы”;

Ігар Агурцоў, каардынатар прававой ініцыятывы “Вяршынства закону”;

Васіль Астроўскі, старшыня Менскай абласной грамадскай арганізацыі “Таварыства абароны спажыўцоў”;

Таццяна Бярнацкая, кіраўнік Цэнтру дасуга дарослых і дзяцей “Эка Жыццё”;

Алег Волчак, старшыня ПЦ “Прававая дапамога насельніцтву”;

Яніна Ганчарова, старшыня Рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Палата моды”;

Таццяна Зялко, старшыня Беларускага рэспубліканскага Саюза пенсіянераў “Нашае пакаленне”;

Сяргей Драздоўскі,  старшыня Грамадскай арганізацыі “Офіс па правах людзей з інваліднасцю”;

Уладзімір Колас, старшыня Грамадзянскай ініцыятывы “Рада беларускай інтэлігенцыі”;

Алесь Лозка, старшыня Грамадскай арганізацыі “Таварыства беларускай школы”;

Алена Макоўская, кіраўнік Задзіночання беларусаў свету “Бацькаўшчына”;

Сяргей Мацкевіч, старшыня Рабочай групы Асамблеі неўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі;

Сяргей Міхаленка, старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў;

Гары Паганяйла, старшыня юрыдычнай камісіі Беларускага хельсінскага камітэту;

Барыс Пятровіч (Сачанка), Старшыня рады Грамадскай арганізацыі “Саюз беларускіх пісьменнікаў”;

Юрась Піскун, старшыня суполкі “Пагоня” Беларускага саюза мастакоў;

Ігар Раханскі, сябар рады  Грамадскага аб’яднання “Беларускі камітэт Міжнароднай рады па помніках і гістарычных мясцінах “IKAMOC”;

Таццяна Сініца, заснавальніца Iнфармацыйнай сацыяльна-дабрачыннай установы дапамогi дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і членам іх сем’яў “ФрыМОВА”;

Тадэуш Стружэцкі, старшыня Грамадскай арганізацыі “Беларускі фонд культуры”;

Дзмітры Сурскі, старшыня Грамадскай арганізацыі “Беларускі саюз дызайнераў”;

Ніна Шыдлоўская, старшыня рады Грамадскай арганізацыі “Задзі-ночанне беларусаў свету “Бацькаўшчына”;

Генадзь Фядыніч,  кіраўнік Рэспубліканскага прафсаюза радыё-электроннай прамысловасці;

Таццяна Яворская, старшыня Асветніцка-сацыяльнага грамадскага аб’яднання “Звяно”;

Святлана Алексіевіч, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра;

Таццяна Нядбай, намесніца старшыні Беларускага ПЭН-цэнтра;

Уладзімір Арлоў, сябра Рады Беларускага ПЭН-цэнтра;

Марыя Мартысевіч, сябра Рады Беларускага ПЭН-цэнтра;

Сяргей Дубавец, сябра Рады Беларускага ПЭН-цэнтра;

Андрэй Хадановіч, сябра Рады Беларускага ПЭН-цэнтра.

Заява прынята на паседжанні Аргкамітэта Усебеларускага круглага стала 27.08.2020 г.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Абраду „Ваджэнне Сулы” прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
Культура

Абраду „Ваджэнне Сулы” прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

11 красавіка 2019, 11:0517
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы! Хрыстос уваскрос!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы! Хрыстос уваскрос!

7 красавіка 2021, 00:3517
Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд
літаратура

Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд

19 верасня 2023, 22:4117
Вернісаж выставы “Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”
Грамадства

Вернісаж выставы “Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”

26 кастрычніка 2018, 08:4517
Далучайцеся да нас