Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Кіраўнік МЗС Германіі пра сітуацыю ў Беларусі

Навіны Германіі. Кіраўнік МЗС Германіі пра сітуацыю ў Беларусі

8 верасня 2020, 06:50 У свеце 25
Навіны Германіі. Кіраўнік МЗС Германіі пра сітуацыю ў Беларусі

  Міністр замежных спраў Хайка Маас 26 жніўня выступіў з заявай у сувязі з цяперашнімі падзеямі ў Беларусі.

– Ва ўмовах штодзённага ўзмацнення рэпрэсій супраць мірных дэманстрантаў кіраўніцтва Менска становіцца ўсё больш маргінальным. Гэтыя смелыя грамадзяне выходзяць на вуліцы сваёй краіны супраць фальсіфікацыі выбараў і за сваё права на свабоду і дэмакратычны ўдзел. Яны просяць не больш, але і не менш, чым адкрыты дыялог са сваім урадам, – адзначыў Маас.

Як падкрэсліў кіраўнік МЗС ФРГ, зусім недапушчальна, каб члены Каардынацыйнай рады зведвалі арышты, допыты і запалохванні.

 – Каардынацыйная рада неаднаразова заяўляла пра сваю мэту – працаваць у кірунку мірнага ўрэгулявання цяперашняга крызісу на аснове дзейнай Канстытуцыі з улікам інтарэсаў грамадзянскай супольнасці і цесных адносін паміж Беларуссю і Расеяй, – падкрэсліў кіраўнік нямецкай дыпламатыі.

– Спадар Лукашэнка не зможа пазбегнуць прызнання рэальнасці на вуліцах сваёй краіны і ў свядомасці сваіх суграмадзян, – дапоўніў ён.

– На працягу наступных некалькіх дзён на сустрэчы міністраў замежных спраў Еўразвяза ў Берліне будзем абмяркоўваць, як ЕЗ адрэагуе на сітуацыю ў Беларусі. Мы не пакінем без адказу сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека і фундаментальных дэмакратычных прынцыпаў, – падкрэсліў міністр замежных спраў Германіі.

belapan.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2615
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Далучайцеся да нас