Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Спыніць спробы расколу беларускага грамадства

Спыніць спробы расколу беларускага грамадства

1 верасня 2020, 19:25 Грамадства 23
Спыніць спробы расколу беларускага грамадства

У апошні час усё часцей з боку ўладных структур Беларусі на самым высокім узроўні мы чуем запалохванні ў тым, што сёлетні мірны пратэст за справядлівыя вы-бары адною са сваіх мэтаў мае гвалтоўнае насаджэнне бел-чырвона-белага сцяга і беларусізацыю, як уціск рускамоўнага насельніцтва. Такім чынам улады хочуць адцягнуць увагу ад наяўных праблем і патрабаванняў грамадзян правесці новыя справядлівыя і празрыстыя выбары прэзідэнта краіны і прыцягнуць да адказнасці ўсіх вінаватых у гвалце над сваім народам.

Больш за тое, чым часцей гучаць такія заявы, тым больш нарастае ўпэўне-насць, што ўлады спрабуюць правесці прапагандысцкі раскол у беларускім грамадстве, – так, як гэта было ва Украіне зусім нядаўна. Навязваючы і распаўсюджваючы ілжывую інфармацыю, улады імкнуцца пасеяць варажнечу сярод удзельнікаў мірнага пратэсту, а таксама, што найбольш важна, паказаць вонкавым назіральнікам, у першую чаргу – расійскім, што ў Беларусі на дадзены момант існуе неабходнасць у актыўным умяшальніцтве ва ўнутраныя справы, у тым ліку вайсковым.

Мы перакананыя, што нацыянальныя сімвалы Беларусі, бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”, унесены самой уладай у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, служаць грамадству толькі дзеля яго яднання і кансалідацыі, што паказваюць і мірныя акцыі пратэсту, дзе нашыя старажытныя сімвалы трывала замацаваліся і актыўна выкарыстоўваюцца ўсімі пакаленнямі дэманстрантаў.

Гэтаксама і беларуская мова служыць толькі мэтам яднання і з’яўляецца бясспрэчнай каштоўнасцю беларускай нацыі.

Мы, Саюз беларускіх пісьменікаў і Згуртаванне “Бацькаўшчына”, патрабуем спыніць усякія спробы ўнесці раскол у беларускае грамадства. Лічым, што такія маніпуляцыі з каштоўнасцямі беларускага народа шкодзяць міждзяржаўным стасункам і нясуць пагрозу суверэнітэту нашай краіны.

Менск, 23.08.2020.

Адкрыты зварот да беларусаў і да войска

Дзевяць народных артыстаў Беларусі, чатырохкратная алімпійская чэмпіёнка Алена Бялова, экс-міністр культуры Павел Латушка, акцёры, пісьменнікі і прадстаўнікі іншых прафесій запісалі адкрыты зварот да беларусаў і да войска:

 

“Беларусы, тое, што цяпер адбываецца, немагчыма бачыць і чуць. Нам кажуць, што нас мала, але мы ведаем: нас вельмі многа. І мы бачым, як кожны з нас падтрымлівае адзін аднаго. І прагне перамен. Рабочыя, навукоўцы, артысты, медыкі, кіроўцы, будаўнікі, прадпрымальнікі, юрысты, настаўнікі – мы ўсе патрабуем спыніць беспрэцэдэнтныя акты гвалту, тэрору, здзеку, прыніжэння з боку праваахоўных органаў. Сёння беларусы жорстка катуюць беларусаў, не зважаючы, жанчына гэта, стары чалавек, студэнт ці нават вучань.

Мы патрабуем неадкладнай ад-стаўкі і ўзбуджэння крымінальных спраў супраць тых, хто аддаваў злачынныя загады, і ўсіх службовых асоб, вінаватых ці тых, хто мае дачыненне да гэтых зла-чынстваў. Немагчыма казаць пра легі-тымнасць выбарчай кампаніі, якая прайшла ў атмасферы тэрору і страху. Прымаючы пад увагу ўсе парушэнні закону і факты фальсіфікацый, мы патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх палітычный зняволеных і затрыманых на мірных акцыях пратэсту грамадзян, правядзення новых, празрыстых выбараў у адпаведнасці з міжнароднымі нормамі і новым складам ЦВК.

Мы звяртаемся да ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь. Народу, якому вы прысягалі, патрэбная ваша абарона. Апраўдайце гонар звацца ваеннымі, звац-ца беларусамі, звацца людзьмі. Абараніце свой народ і суверэнітэт Беларусі”.

 

Зварот падпісалі 137 чалавек.

Сярод іх народные артысты Беларусі Зоя Белахвосцік, Міхась Дрынеўскі, Валянцін Дудкевіч, Валерый Іваноў, Міхаіл Казінец, Вольга Клебановіч, Уладзімір Пятроў, Аляксандр Падабед, Аляксандр Ткачонак, пісьменнік Уладзімір Арлоў, драматург Дмітрый Багуслаўскі, чатырохкратная алімпійская чэмпіёнка Алена Бялова, былы першы намеснік міністра культуры Уладзімір Гілеп, былы міністр культуры, дырэктар Купалаўскага таэатра Павел Латушка, режысёр Мікалай Пінігін, спявак Уладзімір Пугач, педагог Ганна Севярынец, гімнастка Меляціна Станюта, былы намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі і іншыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2619
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2718
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0617
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4517
Далучайцеся да нас