Пра падтрымку бастуючых супрацоўнікаў беларускага тэлебачання і іншых вяшчальнікаў заявіў Саюз журналістаў Германіі.
– Ад імя больш за 30 тыс. нашых чальцоў выказваю салідарнасць з вамі і натхняю на барацьбу за волю СМІ ў вашай краіне мірнымі сродкамі, – заявіў старшыня саюза Франк Юбераль. Па яго словах, той факт, што людзі нарэшце пачалі выступаць за рэалізацыю фундаментальнага права на свабоду СМІ і меркаванняў, з’яўляецца выдатным сігналам надзеі для краіны, якая да гэтага журналістаў бязлітасна душыла.
У сувязі з гэтым Юбераль выказаўся за тое, каб міжнародныя арганізацыі, прызваныя клапаціцца пра волю масмедыя, выразна выказалі сваю пазіцыю.
– Міжнародная грамадскасць не павінна дазволіць Аляксандру Лукашэнку з выкарыстаннем грубай сілы пераследваць апазіцыянераў і журналістаў, як ворагаў дзяржавы, – падкрэсліў кіраўнік саюза.
Як паведамляў БЕЛАПАН, зварот пра намер пачаць страйк падпісалі каля 300 супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі, дзясяткі падалі заявы на звальненні, частка звольнілася раней. З’явілася інфармацыя пра страйк некаторых працаўнікоў тэлеканала АНТ і большасці журналістаў радыё “Сталіца”. Пайшлі чуткі, што на тэлебачанне запрошаны журналісты з Расіі.
21 жніўня падчас наведвання агракамбіната “Дзяржынскі” А. Лукашэнка чуткі пацвердзіў:
– Свята месца пуста не бывае. У нас у Расіі працуюць каля 60 тыс. так званых гастарбайтараў. На розных пасадах, нават у палітыцы. Расейцы нам прэтэнзій не прад’яўляюць.
Пытанне пра прыцягненне расійскіх журналістаў паўстала пасля таго, як некаторыя супрацоўнікі тэлекампаніі “выскачылі на вуліцы і пачалі мітынгаваць”.
– … якія вырасшлі на тэлевізары, і галоўным чынам, якіх я на руках насіў. Яны выраслі і раптам зразумелі, што ў іх нечага бракуе. Некаторыя выскачылі: працаваць не будзем! Не трэба”, – заявіў Лукашэнка.
– Усё адно трэба разумець, што цябе нідзе не чакаюць, канку-рэнцыя вялікая. Я папрасіў расейцаў: дайце нам дзве-тры групы журналістаў на ўсякі выпадак. Гэ-та шэсць ці дзевяць чалавек з самага прасунутага тэлебачання, – адзначыў ён. – І наша моладзь хай паглядзіць, як працуюць. Слухай-це, гэтыя яшчэ дзве-тры групы не прыехалі, палова тых, якія пасціліся і бегалі вакол Белтэлерадыёкампаніі, – назад. Я кажу: ну добра, сёння возьмем назад. Хто заўтра сыдзе – не прымаем.
Нармальна, сітуацыя стабілізавалася. Хто хоча, той працуе. Хто не хоча, той не працуе. А расейцаў я нават запрасіў: дайце мне адну групу ў пул прэзідэнта, каб бачылі, як яны працуюць. І я ведаю гэтых людзей. Тэлебачанне нармальнае, – сказаў Лукашэнка.
Кіраўнік Саюза журналістаў Расіі Уладзімір Салаўёў (цёзка і аднафамілец вядомага расійскага тэлевядоўцы) заявіў, што прапанова А. Лукашэнкі гучыць даволі дзіўна, паколькі такія пытанні з’яўляюцца ўнутранымі справамі Беларусі:
– Было б вельмі дзіўна, калі б расійскія журналісты прыехалі і замянілі бастуючых ці іншых беларускіх калегаў. Акрамя таго, гэта выклікала б досыць складаную рэакцыю з боку сусветнай супольнасці: чаму і з якой ласкі трэба замяняць беларускіх журналістаў?
Думаю, наўрад ці нехта з расійскіх выданняў адправіць у такім фармаце сваіх супрацоўнікаў. Працаваць ад свайго выдання, вядома, туды едуць. Многія мае калегі і сябры там зараз працуюць. А гэтая прапанова з усіх бакоў няправільная, наўрад ці гэта магчыма, – сказаў Салаўёў.
Навіны Германіі.