Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Заява

Заява

25 жніўня 2020, 15:33 ТБМ 31
Заява

Жыццё Паўла Латушкі пад пагрозай

Мы добра ведаем кар’ернага дыпламата, былога міністра культуры і дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, які яшчэ студэнтам уступіў у шэрагі ТБМ.

Пасля таго, як П. Латушка разам з калектывам тэатра выказаў свой пратэст супраць проціпраўных дзеянняў беларускай улады, у выніку якіх былі арыштаваны тысячы мірных грамадзян Беларусі, прычым значная частка з іх была зверскі збітая, а некаторыя загінулі ці прапалі без звестак, ён быў звольнены з пасады дырэктара тэатра. П. Латушка ўвайшоў у склад Каардынацыйнай рады па трансферы ўлады пасля выбараў 9 жніўня 2020 г. Яму пачалі пагражаць, патрабаваць, каб ён з’ехаў з Беларусі і запэцкалі чырвонай фарбай яго дом і гараж.

Мы добра памятаем трагічны лёс віцэ-прэм’ера ўраду Беларусі Віктара Ганчара, міністраў Юрыя Захаранкі, Міхаіла Марыніча, Аляксандра Казуліна, Васіля Лявонава і іншых вядомых людзей, якія выказалі сваю нязгоду з палітыкай сённяшняй улады.Таму мы заклікаем усіх сумленных грамадзян Беларусі выказаць сваю падтрымку Паўлу Латушку і накіраваць свой пратэст супраць яго пераследу ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь.

Сакратарыят ТБМ,

20 жніўня.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4616
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4714
Далучайцеся да нас