Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Круглы стол – з’ява неабходная

Круглы стол – з’ява неабходная

17 жніўня 2020, 23:08 Грамадства, ТБМ 46
Круглы стол – з’ява неабходная

У панядзелак у сядзібе ТБМ адбылося запланаванае паседжанне аргкамітэта па правядзенні Усебеларускага круглага стала. У сваім выступе У. Колас, старшыня Рады інтэлігенцыі,  падкрэсліў, што нам нельга выпускаць з-пад увагі заўтрашні дзень. Трэба, каб штодзённыя падзеі прывялі да нечага светлага і добрага. Рада інтэлігенцыі ад пачатку свайго стварэння была накіраваная на гэта. Нашы прынцыпы: Справядлівасць-дэмакратыя-законнасць.

Л. Баршчэўскі падкрэсліў, што Расія не адступілася ад сваіх планаў захапіць Беларусь. Сёння мы не бачым сілы ва ўладзе, з якой можна перамаўляць і дамаўляцца, пакуль творацца беззаконныя рэчы. Рада інтэлігенцыі павінна зараз гуртаваць усю беларускую інтэлігенцыю і фармуляваць кола пытанняў.

М.Пастухоў падкрэсліў, што ўсе кажуць пра неабходнасць новых выбараў. Але якім чынам гэта можа адбыцца? Народ нібыта мае свабоду, але дагэтуль за кратамі сядзяць людзі, мала таго, хапаюць на вуліцы новых людзей. “Я выступаю за скліканне Усебеларускага форума. Найперш павінны прайсці парламенцкія выбары”.

Г. Федыніч выказаўся адназначна пра тое, што сілавікі павінны сысці. У каардынацыйную раду, якая ствараецца па ініцыятыве штаба С.Ціханоўскай, трэба накіраваць кампетэнтных людзей для ўзаемадзеяння. Вельмі добра, што ў Беларусі з’явілася пляцоўка пад патранатам Рады інтэлігенцыі. Яе варта пашыраць.

І.Рынкевіч выступіў за тое, каб ад аргкамітэта вылучыць у КР некалькі асоб.

Т.Стружэцкі падкрэсліў, што інтэлігенцыі трэба з’ядноўвацца і выступаць скансалідавана. Прапанаваў падумаць пра скліканне Усебеларускага форума ці веча.

В.Арэшка адзначыў, што гістарычны досвед ніхто не адмяняў. Роля інтэлігенцыі, як і ў Польшчы ў свой час, аналізаваць і прагназаваць, хто прыйдзе на змену ўладзе, якія людзі.

А. Трусаў зноў выступіў з заклікам не забывацца пра небяспеку захопу Беларусі. Галоўнае – прафсаюзы і страйкамы, інтэлігенцыя павінна быць з ёю ў супрацы. Мы падтрымліваем страйкамы, наш працоўны люд.

А.Жучкоў прапанаваў накіраваць у Каардынацыйную Раду некалькі чалавек. У выніку абмеркавання былі прапанаваны наступныя асобы: М.Пастухоў, П.Жук, І.Рынкевіч, Л.Скарабагаты.

Наступнае паседжанне прызначана на чацвер, на 13.00.

Наш. кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вечар беларускай культуры ў Вялікім
Грамадства

Вечар беларускай культуры ў Вялікім

6 лістапада 2018, 10:3719
Адбылася прэм’ера фільма пра Ларысу Геніюш
Грамадства

Адбылася прэм’ера фільма пра Ларысу Геніюш

8 лістапада 2018, 13:1918
Універсітэт імя Ніла Гілевіча ў беларускамоўнай школе
Навука

Універсітэт імя Ніла Гілевіча ў беларускамоўнай школе

30 кастрычніка 2018, 13:1818
Беларускія і польскія гісторыкі абмяркоўваюць складаныя пытанні
Грамадства

Беларускія і польскія гісторыкі абмяркоўваюць складаныя пытанні

4 снежня 2018, 16:0918
Далучайцеся да нас