Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Кніга пра Ларысу Геніюш

Кніга пра Ларысу Геніюш

17 жніўня 2020, 22:39 Выданні 58
Кніга пра Ларысу Геніюш

У гарадзенскім выдавецтве “ЮрСаПрынт” свет пабачыла новая кніга даследчыка нашай літаратуры са Слоніма Сяргея Чыгрына “Вяртанне да Ларысы Геніюш”. Кніга складаецца з літаратурна-краязнаўчых артыкулаў, прысвечаных жыццю і творчасці вялікай беларускай паэткі Ларысы Геніюш (1910-1983), якая прайшла сталінскія лагеры, вярнулася на Бацькаўшчыну і жыла ў Зэльве. У кнізе аўтар прыгадвае знаёмых і сяброў Ларысы і Янкі Геніюшаў, з якімі паэтка знаходзілася ў выгнанні, а потым падтрымлівала сувязі на волі. Сярод знаёмых Ларысы Геніюш аўтар распавядае пра Васіля Супруна, Яўгенію Урублеўскую, Віталя Губарэвіча, Міколу Канаша, Андрэя Вайтовіча і іншых. Даведаюцца чытачы з кнігі пра настаўніка Пятра Марціноўскага, які выдаў некалі кніжачку-згадку “Наша Лорка”, пра Вячаслава Берастоўскага, які са Слоніма вазіў у Зэльву ў 1960-1970-х гадах ёй дапамогу, якую перадавалі з Польшчы яе сябры, і пра іншых асобаў. У кнігу аўтар ўключыў свае артыкулы-рэцэнзіі пра кнігі, прысвечаныя Ларысе Геніюш і яе сына Юркі Геніюша. Распавядае Сяргей Чыгрын і пра прэзідэнта Беларускай Народнай Рэспублікі Васіля Захарку і яго сваякоў з вёскі Дабрасельцы Зэльвенскага раёна, з якімі сябравала і была знаёмая Ларыса Геніюш… Прэзентацыя кнігі адбудзецца ў суботу 15 жніўня ў Зэльве ў царкоўным доме каля Свята-Троіцкай царквы, падчас ушанавання 110-годдзя Ларысы Геніюш.

Аксана Шпак,

Беларускае Радыё Рацыя. 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0033
З Ражством праваслаўных вернікаў!
Грамадства

З Ражством праваслаўных вернікаў!

7 студзеня 2020, 18:2229
Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВАЯ  ГРАФІКА
літаратура

Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВАЯ ГРАФІКА

29 студзеня 2026, 22:5027
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0925
Далучайцеся да нас