• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 21 студзеня 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Заява Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы “Аб’яднаныя Масмедыі”

Заява Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы “Аб’яднаныя Масмедыі”

14 жніўня 2020, 18:46 Грамадства 3
Заява Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы “Аб’яднаныя Масмедыі”

13.08.2020

Паважаныя партнёры, калегі і неабыякавыя грамадзяне!

Прафесійная супольнасць беларускіх выдаўцоў рэгіянальнай прэсы звяртае вашаю ўвагу на тое, што адбываецца ў нашай краіне за апошнія месяцы – ад пачатку прэзідэнцкай выбарчай кампаніі і ўжо чацвёрты дзень пасля яе правядзення:

o     Увесь перыяд электаральнай кампаніі 2020 года па выбарах прэзідэнта масава парушаліся правы журналістаў і СМІ. Гэта з’яўляецца грубым парушэннем свабоды слова, прынцыпаў галоснасці і адкрытасці выбарчага працэсу;

o     Ужо больш за 5000 чалавек падверглася затрыманням, пагрозам і збіванням з боку праваахоўных органаў і спецслужбаў – толькі з часу асноўнага дня галасавання 9 жніўня. Ёсць факт ужывання табельнай зброі супраць мірнага насельніцтва.

Нас, выдаўцоў рэгіянальнай прэсы Беларусі, хвалюе не толькі лёс супрацоўнікаў, правы журналістаў і наша прафесійная будучыня, але і лёс чытачоў, насельніцтва краіны, якая ўжо чацвёрты дзень жыве на грані грамадзянскай вайны. Журналісты выданняў, якія мы прадстаўляем, адстойваюць нашы канстытуцыйныя правы, права насельніцтвы ведаць праўду пратое, што адбываецца ў краіне.

o     Мы заклікаем улады спыніць парушэнне правоў журналістаў і СМІ, а тым больш гвалт супраць журналістаў, а таксама і грамадзян, што выказваюць пратэст мірным шляхам;

o     Мы заклікаем сусветную грамадскасць адрэагаваць на тое, што адбываецца ў Беларусі, падтрымаць беларускі народ усімі магчымымі спосабамі;

o     Мы патрабуем устанаўлення і прыцягнення да адказнасці вінаватых у парушэннях правоў журналістаў і СМІ;

o     Мы патрабуем вызваліць затрыманых ні ў чым не вінаватых людзей, спыніць гвалт у краіне і “разгоны-хапуны”, у сутнасці генацыд мірных грамадзян, нязгодных з вынікамі выбараў. Прыцягнуць да адказнасці тых, хто дазваляе гэта рабіць, і спагнаць з іх нанесеную маральную і матэрыяльную шкоду людзям і гаспадаркам рэгіёнаў;

o     Мы патрабуем вызваліць усіх затрыманых журналістаў і прыцягнуць да адказнасці тых, хто перашкаджаў і перашкаджае ім займацца прафесійнай дзейнасцю;

o     Мы патрабуем забяспечыць выкананне законнасці па свабодзе доступу да інфармацыі і спыніць тэндэнцыйнае асвятленне падзей у краіне праз дзяржСМІ, паклёп, навешванне “цэтлікаў” і распальванне нацыянальнага канфлікту.

Спіс журналістаў, што патрапілі пад рэпрэсіі за апошні час можна знайсці ў сайце БАЖ па лінку https://baj.by/be/analytics/represii-suprac-zhurnalistau-u-belarusi-u-2020-godze-tablica-abnaulyaecca.

Па дадзеных ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”/baj.by ад 13.08.20 11:59

Колькасць затрыманняў журналістаў па днях выглядае наступным чынам:

9 жніўня – 24 затрыманні

10 жніўня – 20 затрыманняў

11 жніўня – 12 затрыманняў

12 жніўня – 8 затрыманняў

 

Кароткая інфармацыя пра Асацыяцыю: Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы “Аб’яднаныя Масмедыя” была створана ў 2009 годзе і на сённяшні дзень аб’ядноўвае 15 незалежных медыя, як анлайн, так і друкаваных, з розных рэгіёнаў Беларусі. Агульны тыраж друкаваных версій выданняў, чальцоў Асацыяцыі, перавышае 70 000 асобнікаў.

Галоўная мэта Асацыяцыі – развіццё асяроддзя, спрыяльнай для эфектыўнай працы незалежных медыя і ўмацаванні галіны ў цэлым. Асацыяцыя фасіліцуе камунікацыі і абмен досведам паміж прыватнымі выдаўцамі, садзейнічае развіццю рынку рэгіянальных СМІ.

Нашы кантакты:

e-mail: info@masmedyi.by

Сайт: www.masmedyi.by

FB: www.facebook.com/unitedmassmedia

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Кніга пра Ваўкавыск выйшла з друку ў Польшчы
Выданні

Кніга пра Ваўкавыск выйшла з друку ў Польшчы

12 студзеня 2021, 19:0320
Свята Дня Незалежнасці
Грамадства

Свята Дня Незалежнасці

18 жніўня 2019, 21:5218
60 беларускамоўных хітоў сучаснасці — суб'ектыўны спіс TuzinFM і Letapis.by
Грамадства

60 беларускамоўных хітоў сучаснасці — суб'ектыўны спіс TuzinFM і Letapis.by

30 лістапада 2018, 14:2217
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0616
Далучайцеся да нас