Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Германія выступіла супраць вяртання Расіі ў G7

Навіны Германіі. Германія выступіла супраць вяртання Расіі ў G7

10 жніўня 2020, 19:09 У свеце 16
Навіны Германіі. Германія выступіла супраць вяртання Расіі ў G7

Нямецкі бок лічыць, што вяртанне Расіі ў Вялікую сямёрку немагчыма без вырашэння канфлікту ва Украіне, бо нельга “проста так пагадзіцца з тым, што ў ХХІ стагоддзі межы ў Еўропе змяняюцца”.

 

Міністр замежных спраў Германіі Хайка Маас паведаміў, што яго краіна выступіла супраць прапановы лідара ЗША Дональда Трампа вярнуць Расію ў Вялікую сямёрку (G7), паведамляе korrespondent.net.

Выключэнне Расіі з G7 было звязана з анексіяй Крыма і сітуацыяй на ўсходзе Украіны, адзначыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Германіі: “Пакуль гэтае пытанне не вырашана, я не бачу магчымасцяў для запрашэння Расіі”.

Маас заявіў, што Германія захоўвае пазіцыю ў тым, што Крым з’яўляецца часткай Украіны. “Мы не можам проста так пагадзіцца з тым, што ў ХХІ стагоддзі межы ў Еўропе змяняюцца”, – сказаў Маас, і дадаў, што Расіі неабходна, “шмат зрабіць, каб зноў адчыніліся дзверы”.

Хайка Маас заявіў, што таксама не згодны з прапановай запрасіць іншыя краіны на саміт G7. “Мы лічым нармальным фармат G7 або G20, але супраць G11 або G12”, – падкрэсліў кіраўнік МЗС Германіі.

Саміт Вялікай сямёркі ў бягучым годзе быў запланаваны на чэрвень, аднак пазней амерыканскі прэзідэнт адклаў яго як мінімум да верасня і заявіў, што хацеў бы правесці гэты саміт у пашыраным фармаце – пры ўдзеле не толькі Расіі, але і Паўднёвай Карэі, Аўстраліі і Індыі.

У свой час Дональд Трамп пракаментаваў сваю ініцыятыву вярнуць Расію ў G7. На ягоную думку, запрашэнне Расіі на саміт G7 дапамагло б спрасціць вырашэнне многіх праблем.

nn.by

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец
Культура

"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец

13 чэрвеня 2026, 17:0720
Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый
Грамадства

Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый

26 ліпеня 2025, 09:4016
Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык
Гісторыя і краязнаўства

Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык

2 жніўня 2026, 10:0715
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4715
Далучайцеся да нас