Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дэмакратыя без мовы – гэта лінгвацыд

Дэмакратыя без мовы – гэта лінгвацыд

2 жніўня 2020, 12:51 Мова 28
Дэмакратыя без мовы – гэта лінгвацыд

Сёлета мы маем новую палітычную з’яву, калі на сцэну выйшлі тыя, хто раней падтрымліваў сучасную беларускую ўладу, альбо заключыў з ёй сацыяльны кантракт: мы вас не крытыкуем, прымаем вашыя асноўныя каштоўнасці (вашу сімволіку, ідэалогію, знешнюю і ўнутраную палітыку, вашу мову і адносіны да рэлігіі), а вы нас не чапаеце і мы займаемся сваімі справамі: бізнесам, навукай, культурай і маем магчымасць доўга жыць і працаваць за мяжой. Прычым галоўная ўмова – мы ўсе рускамоўныя, альбо “рускія са знакам якасці”. Доўгі час сацыяльны кантракт дзейнічаў і абыякавыя да палітыкі людзі паступова палепшылі свой дабрабыт і крытычна альбо абыякава ставіліся да іншадумцаў. Але сярод тых былі людзі, якія змагаліся за захаванне і існаванне беларускай мовы і ку-льтуры. Аднак у апошнія гады эканоміка спыніла свой рост, дабрабыт не расце, а ўлада стала рэальна публічна зневажаць народ, які стаў “народцам”, а еўрапейская краіна сярэдніх памераў, дзе мы жывём, стала “клочком земли”. Пасля падзей на Украіне канчаткова прачнуўся расійскі імперыялізм, які пачаў каланіяльныя захопы новых тэрыторый і выбраў у якасці чарговай ахвяры Беларусь.
Галоўныя лідары “новай апазіцыі” Ціханоўскі, Бабарыка і Цапкала не звярталі ўвагі на бела-рускую мову і культуру і хацелі збудаваць “Страну для жизни”, у якой нашай мове і культуры месца няма.
Аднак улада, якая хоча кіраваць як мага даўжэй, не звярнула ўвагу на іх абыякавасць да беларушчыны, якая часам пераходзіла ў варожасць, і нанесла ім моцны ўдар, нягледзячы на вышэйзгаданую акалічнасць.
Зараз “новая апазіцыя” аб’ядналася вакол Святланы Ціханоўскай і спачатку ставілася, мякка кажучы, абыякава да спрадвечных беларускіх каштоўнасцей.
Беларуская эліта разгубілася і падзялілася на тры часткі. Адны вырашылі перачакаць, другія выступілі з крытыкай такіх адносін да беларушчыны, а трэція далучыліся да “новай каманды” і вылучылі новы стары лозунг “спачатку дэмакратыя, а потым мова”, што ў нашых умовах азначае ў лепшым выпадку ірландскі варыянт, дзе родная мова ірландцаў існуе на тэрыторыі маленькай рэзервацыі. Дарэчы, Ціханоўская працавала ў Ірландыі, добра пра гэта ведае і пачынае такую ідэю агучваць.
Але простыя людзі, якім душа баліць за знявагу нашай культуры з боку ўлады, паказалі свае адносіны да беларушчыны, і рэжысёры каманды Ціханоўскай зрабілі з гэтага адпаведныя высновы. На апошнім мітынгу ў Менску, дзе былі дзясяткі тысяч людзей, беларуская мова стала прабівацца, як трава праз асфальт. Гэта мова некаторых выступоў-цаў, і беларускія песні, і самае галоўнае – рэакцыя простых людзей, якія прынеслі з сабою нацыянальную сімволіку ў розных яе варыянтах і выгуквалі розныя заклікі на роднай мове.
Паколькі ў цуды я даўно не верыў, наўрад ці “новая апазіцыя”, якая актыўна ганіць “старую” беларускамоўную апазіцыю і яе лідара Зянона Пазняка, атрымае 9 жніўня бліскучую перамогу. Аднак, у выніку збегу розных палітычных абставін такая перамога можа мець нейкі шанец на поспех.
Але нават і тады праблема з захаваннем беларушчыны ў нашай краіне нікуды не знікне. І ірландскі варыянт, дзе дэмакратыя даўно ёсць, а мовы так і няма, мне не да спадобы.
Алег Трусаў,
ганаровы старшыня ТБМ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3123
Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"
літаратура

Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"

31 ліпеня 2024, 05:5518
Насустрач Міжнароднаму дню роднай мовы
Мова

Насустрач Міжнароднаму дню роднай мовы

14 лютага 2025, 07:2517
Наваградскія чытанні: гісторыя і сучаснасць Наваградскага краю
Навука

Наваградскія чытанні: гісторыя і сучаснасць Наваградскага краю

29 жніўня 2024, 14:4116
Далучайцеся да нас