Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Зварот Сакратарыята Таварыства беларускай мовы да ўдзельнікаў прэзідэнцкай кампаніі 2020 г.

Зварот Сакратарыята Таварыства беларускай мовы да ўдзельнікаў прэзідэнцкай кампаніі 2020 г.

31 ліпеня 2020, 21:34 ТБМ 46
Зварот Сакратарыята Таварыства беларускай мовы да ўдзельнікаў прэзідэнцкай кампаніі 2020 г.

Паважаныя суайчыннікі!

 

Набірае моц чарговая прэзідэнцкая кампанія. Мы зноў звяртаем Вашую ўвагу на галоўную прыкмету нашай нацыі і незалежнасці – беларускую мову. Кіраўнікі дзяржавы прыходзяць і адыходзяць. А пакуль жыве беларуская мова – жыве і наш народ, жыве і наша краіна. Знікне мова – не стане ні народа, ні дзяржавы.

Таму мы заклікаем усіх выбаршчыкаў галасаваць за тых кандыдатаў, якія карыстаюцца беларускай мовай і хто ўключыць у свае праграмы наступныя пункты:

  1. Прыняць Закон аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы.
  2. Падтрымаць дзейнасць універсітэта імя Ніла Гілевіча з выкладаннем усіх прадметаў на беларускай мове.
  3. У кожным раённым цэнтры, а таксама ва ўсіх раёнах абласных гарадоў і г. Менска адкрываць новыя школы і гімназіі з выкладаннем усіх прадметаў на беларускай мове.
  4. Вярнуць выкладанне гісторыі і геаграфіі ва ўсіх школах краіны па-беларуску.
  5. Забяспечыць вяшчанне на дзяржаўнай беларускай мове першага беларускага тэлеканала (БТ-1).
  6. Усе дзяржаўныя раённыя і абласныя газеты павінны друкаваць па-беларуску не менш, чым 50% тэкстаў у кожным нумары.

Гэта будзе найлепшым спосабам сцвердзіць свой патрыятызм і праявіць сапраўдны клопат пра незалежнасць і паспяховае развіццё Беларусі.

14 ліпеня 2020 года.

Сакратарыят ТБМ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2615
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Далучайцеся да нас