Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
СТАЛЫЯ ПРАЕКТЫ НА НЯСВІЖЧЫНЕ

СТАЛЫЯ ПРАЕКТЫ НА НЯСВІЖЧЫНЕ

31 ліпеня 2020, 20:56 ТБМ 193
СТАЛЫЯ ПРАЕКТЫ НА НЯСВІЖЧЫНЕ

Апошнія два-тры гады сябрамі ТБМ з Нясвіжчыны ажыццяўляецца некалькі сталых, але шматаблічных праектаў. Адзін з іх  – “Клумба памяці ад ТБМ”.  Пачалося ўсё з жадання прыбраць магілу краязнаўцы, аўтаркі кніг пра гісторыю і легенды Нясвіжа Клаўдзіі Шышыгінай. Пасля былі чырвоныя кропелькі-лісточкі на клумбе ля мемарыяла Леаніда Левіна каля Гарадзеі. Сціплая клумба з вясковых кветак, што з ініцыятывы Валянціна і Марысі Гладкіх запярэсцілася каля напаўразбуранага касцёла ў вёсцы  Навасёлкі, выконвала сваю місію: нагадвала пра Божую веру і даўнейшы гонар продкаў, падахвочвала да грамадскай актыўнасці, дакарала за абыякавасць і бяспамяцтва. Кожная сустрэча шматгадовага праекта – гэта новыя людзі, знаёмствы. І не толькі праца ды добраўпарадкаванне пэўнай мясціны. Гэта пазнаваўчая інфармацыя, краязнаўчыя сведчанні, жывая нітка памяці з мудрагелістымі вузламі людскіх лёсаў  і невядомымі  гістарычнымі фактамі. У ліпені гэтага года “Клумбу памяці” зладзілі ў Нясвіжы ля помніка былой вёсцы Агароднікі, знішчанай 7 ліпеня 1944 года падчас авіяналёту (фота 1).

Яшчэ адзін праект працуе на захаванне, вывучэнне  і папулярызацыю народнай творчасці, а менавіта нясвіжскіх маляванак. Выяўлена па вёсках  і зафатаграфавана каля сотні твораў наіўнага жывапісу. Сабрана калекцыя для невялікага музея. У шматгадовай аўтарскай серыі Валерыя  Дранчука “Маляўнічая Бацькаўшчына” выдадзены каляндар на 2020 год  “Маляванкі ў Ваш дом”. Праведзена некалькі прэзентацый выдання.  Асабліва багатую творчую спадчыну пакінуў пасля сябе мастак з Сейлавіч Юзік Мысліцкі. У гэтую вёску зладжана некалькі экскурсій. Падчас пандэміі экскурсійныя групы невялікія. Але сын мастака Іван Мысліцкі годна сустракае кожнага, з ахвотай расказвае пра бацьку, паказвае тое, што захавалася ў роднай хаце. Падчас апошняй сустрэчы падараваў у калекцыю маляванак чарговую знаходку – “Букет з белай ружай” (фота 2; крайні справа  Іван Мысліцкі).

Ідэя музея маляванак, як і мара пра адраджэнне касцёла ў Навасёлках…,  застаецца пакуль толькі ідэяй, але, як вядома, кожная добрая справа пачынаецца з добрай задумы.

Вольга Карчэўская. Нясвіж.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2615
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Далучайцеся да нас