Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі Маштабная акцыя салідарнасці з Беларуссю прайшла ў Берліне

Навіны Германіі Маштабная акцыя салідарнасці з Беларуссю прайшла ў Берліне

31 ліпеня 2020, 19:59 У свеце 35
Навіны Германіі Маштабная акцыя салідарнасці з Беларуссю прайшла ў Берліне

18 ліпеня ў Берліне прайшла акцыя супраць рэпрэсій з боку дзяржавы ў Беларусі перад пачаткам прэзідэнцкіх выбараў.

 Прадстаўнікі беларускай супольнасці ў Германіі сабраліся перад Мемарыялам загінулым савецкім салдатам, адкуль прайшлі да берлінскай тэлевежы побач з Аляксандарплятц.

“Грамадзяне Беларусі ва ўсім свеце пратэстуюць супраць гвалту з боку беларускіх уладаў і патрабуюць вольных выбараў, допуску да выбараў незалежных кандыдатаў і неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў. Мы патрабуем міжнароднай увагі да бягучых падзей. Дзеянні беларускага ўрада ў геаграфічным цэнтры Еўропы з’яўляюцца недэмакратычнымі, састарэлымі і нялюдскімі”, – гаворыцца ў заяве арганізатараў акцыі.

 Апроч беларусаў, якія жывуць у Берліне, на акцыю прыехалі прадстаўнікі іншых рэгіёнаў Германіі – з федэральных зямель Паўночны Рэйн-Вестфалія, Брандэнбург, Гесен, Саксонія, Ніжняя Саксонія, Брэмен і іншых.

 Фота прадстаўлены арганізатарамі.

naviny.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0618
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне
Культура

Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне

18 мая 2021, 09:0515
Далучайцеся да нас