• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 25 студзеня 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
“Ад хвалявання спаць не магла”.

“Ад хвалявання спаць не магла”.

31 ліпеня 2020, 20:07 Мова 1
“Ад хвалявання спаць не магла”.

Выпускніца з Маладзечаншчыны расказала, як атрымала сто балаў на ЦТ па беларускай мове

Сёлета сто балаў на ЦТ па беларускай мове набрала 78 чалавек. Сярод іх – выпускніца Гарадзілаўскай сярэдняй школы Ганна Бярнацкая. Дзяўчына рассказала карэспандэнту “Рэгіянальнай газеты” пра тое, як рыхтавалася і атрымала высокі вынік.

 

Беларуская мова – больш простая і зразумелая

– Для мяне беларуская мова заўсёды была куды больш простая і зразумелая ў параўнанні з рус-кай. Таму я нават не думала, якую мову здаваць. Дакладна ведала – гэта будзе беларуская, – тлумачыць Ганна свой выбар.

Па словах дзяўчыны, да ЦТ яна рыхтавалася два гады – падчас вучобы ў дзясятым і адзінаццатым класах. Да рэпетытара не звярталася. Займалася толькі са сваёй настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Галінай Якавіцкай. Рашала шмат тэстаў, займалася па тэматычных зборніках, паўтарала правілы.

– Нядрэнныя вынікі на рэпетыцыйным тэсціраванні: на першым і трэцім этапах – па 87 балаў, на другім – 90, – прыгадвае дзяўчына.

 

Як здаюць ЦТ у пандэмію

Ганна кажа, што з беларускай мовай сябравала заўсёды. З пятага класа ўдзельнічала ў рэспубліканскім конкурсе “Буслік”, дзе былі пэўныя поспехі. У прадметнай алімпіядзе таксама ўдзельнічала, але не праходзіла далей першых этапаў.

Перад ЦТ абітурыентка хвалявалася так, што не магла нават спаць. Настройвала сябе на тое, што ўсё павінна быць добра.

– На рашэнне тэста мне спатрэбіліся хвілін сорак. Яшчэ дваццаць – на пераправерку і ўнясенне вынікаў у бланк. Як заўсёды, частка “В” падалася лягчэйшай за частку “А”, – згадвае Аня дзень ЦТ.

Пандэмія ўнесла свае змены ў правядзенне тэсціравання. Па словах Ані, у аўдыторыі было не так шмат чалавек, як звычайна. Людзі сядзелі за партамі ў шахматным парадку, рэкамендавалі надзяваць маску.

Рытуалаў накшталт кніжкі пад падушку ці пяць капеек у чаравік у дзяўчыны няма. Затое ёсць моцная падтрымка сям’і.

 

Спадзявалася на дзевяноста балаў

Пасля напісання тэста дзяўчына спадзявалася, што павінна быць балаў дзевяноста. На сто не разлічвала. Таму, калі зайшла на сайт Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў, адразу не паверыла вачам:

– Пачала гартаць старонку туды-сюды. Не магла зразумець, ці мае гэта балы. Потым пачала правяраць адказы, і ўсе аказаліся правільнымі. Была ў шоку, – дзеліцца суразмоўца.

Першымі пра поспех дзяўчыны даведаліся члены яе сям’і, потым – настаўніца беларускай мовы і літаратуры.

 

Як здаць? Вучыць і верыць у сябе

Ганна прызнаецца, што ў апошнія школьныя гады ёй на ўсё хапала часу. Былі не толькі падручнікі, а сустрэчы з сябрамі, музычная школа, выступленні на школьнай сцэне, чытанне для душы.

Будучай спецыяльнасцю дзяўчына вырашыла абраць медыцыну. Канкрэтную ўстанову абярэ тады, калі будуць вядомыя ўсе вынікі ЦТ. Кажа, медыцына блізкая ёй. У ёй працавалі і працуюць родныя.

На пытанне, як здаць ЦТ на сто балаў, адказ у Ганны такі: вучыць і верыць у сябе.

nn.by.

Фота забяспечана гераіняй публікацыі.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Міжнародны дзень роднай мовы ў Гарадзенскай абласной арганізацыі  ТБМ
Мова

Міжнародны дзень роднай мовы ў Гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ

11 сакавіка 2020, 22:1219
“МОВА НАНОВА” Ў НЯСВІЖЫ
Мова

“МОВА НАНОВА” Ў НЯСВІЖЫ

4 лютага 2020, 09:0617
Кніга пра Ваўкавыск выйшла з друку ў Польшчы
Выданні

Кніга пра Ваўкавыск выйшла з друку ў Польшчы

12 студзеня 2021, 19:0317
Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне
Грамадства

Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне

12 студзеня 2021, 19:1416
Далучайцеся да нас