• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 25 студзеня 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Паважаныя сябры ТБМ!

Паважаныя сябры ТБМ!

30 ліпеня 2020, 17:27 ТБМ 3
Паважаныя сябры ТБМ!

Шаноўныя кіраўнікі суполак, раённых, гарадскіх і абласных арганізацый!

 

Гэтай восенню ў кастрычніку мы праводзім чарговы з’езд ТБМ. Таму прашу яшчэ раз звярнуць ўвагу на неабходнасць правядзення справаздачна-выбарных канферэнцый і сходаў. Некаторыя арганізацыі ўжо правялі такія мерапрыемствы і даслалі на адрас сядзібы неабходныя дакументы. Зразумела, што сітуацыя з распаўсюдам каронавіруснай інфекцыі не спрыяе пашырэнню грамадскай дзейнасці. Тым не менш, мы абавязаны вытрымліваць тэрміны правядзення сваіх выбараў, як гэта прадугледжана нашым Статутам.

У сувязі з гэтым, прашу кіраўнікоў, па-першае, вызначыцца з датай правядзен-ня справаздачна-выбарных мерапрыемстваў і па магчымасці паведаміць пра гэта ў сядзібу (на паштовы ці электронны адрас).

Па-другое, правесці праверку персанальнага складу арганізацый. Рыхтуючы з’езд, мы павінны ведаць дакладную колькасць нашых сяброў. Таму важна, каб кожны кіраўнік суполкі, а затым і кіраўнікі раённых і абласных арганізацый паведамілі пра колькасць усіх наяўных сяброў. Зыходзячы з вашых звестак мы будзем рыхтаваць памяшканне для правядзення з’езда.

Па-трэцяе, падчас сваіх справаздачна-выбарчых сходаў і канферэнцый абмяркуйце наступныя пытанні:

1) Абярыце новы склад кіраўніцтва сваёй арганізацыі;

2) Выберыце дэлегатаў на з’езд;

3) Выкажыцеся наконт кандыдатуры старшыні Рады ТБМ;

4) Прапануйце прадстаўнікоў у новы склад Рады ТБМ;

5) Падрыхтуйце прэзентацыю сваёй дзейнасці для нашага з’езда (стэндавую, электронную, відэа і інш.).

Як старшыня ТБМ я гатова прыняць удзел ва ўсіх абласных справаздачна-выбарных канферэнцыях (зразумела, калі яны будуць праходзіць не ў адзін дзень). Акрамя таго, я пастараюся пабыць у кожнай воласці на 2-х раённых сходах ці канферэнцыях.

Шаноўныя сябры! На нашым форуме нам давядзецца акрамя ўсяго іншага вырашаць і некаторыя важныя фінансава-арганізацыйныя пытанні: утрыманне сядзібы, выданне газеты “Наша слова”. Ваша меркаванне па гэтым пытанні будзе мець важнае значэнне.

Жадаю ўсім добрага здароўя, выдатнага настрою і плёну ў дзейнасці.

Старшыня ТБМ   Алена Анісім.

Справаздачна-выбарчая канферэнцыя

Менскай гарадской арганізацыі

ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны”

Паважаныя сябры ТБМ г. Менска, запрашаю вас прыняць удзелу ў справаздачна выбарчай канферэнцыі Менскай гарадской арганізацыі, якая адбудзецца 28 ліпеня 2020 г. у 18 гадзін у сядзібе ТБМ (г. Менск, вул. Румянцава, 13).

Папярэдні парадак дня:

  1. Справаздача старшыні Менскай гарадской арганізацыі ТБМ.
  2. Справаздача старшыні рэвізійнай камісіі.
  3. Выбары старшыні Менскай гарад-ской арганізацыі і яго намесніка, рады і рэвізійнай камісіі.
  4. Выбары галоўнага бухгалтара.
  5. Выбары дэлегатаў на ХІV з’езд ТБМ.
  6. Рознае.

 

Прапановы па кандыдатурах на выбарныя пасады і іншыя пытанні для ўключэння ў парадак дня пажадана дасылаць раней за прызначанаю дату сходу на эл. скрыню: davidovich@gmail.com.

З павагай, Аляксандр Давідовіч,

старшыня Менскай гарадской арганізацыі.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Міжнародны дзень роднай мовы ў Гарадзенскай абласной арганізацыі  ТБМ
Мова

Міжнародны дзень роднай мовы ў Гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ

11 сакавіка 2020, 22:1219
“МОВА НАНОВА” Ў НЯСВІЖЫ
Мова

“МОВА НАНОВА” Ў НЯСВІЖЫ

4 лютага 2020, 09:0617
Кніга пра Ваўкавыск выйшла з друку ў Польшчы
Выданні

Кніга пра Ваўкавыск выйшла з друку ў Польшчы

12 студзеня 2021, 19:0317
Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне
Грамадства

Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне

12 студзеня 2021, 19:1416
Далучайцеся да нас