Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Горкая памяць Нясвіжчыны

Горкая памяць Нясвіжчыны

21 ліпеня 2020, 21:12 Грамадства, ТБМ 52
Горкая памяць Нясвіжчыны

Певень крычаў і двойчы, і тройчы,

На золаку вёску будзіць пачаў.

Крычаў, на абпаленым плоце стоячы,

Крыламі лопаў і крычаў.

Ён вёску будзіў, галасіў адчайна,

Пакуль не здзічэў, пакуль не знямеў.

А вёска маўчала, вёска маўчала.

Яна ўжо не чула той ранішні спеў.

(А. Вярцінскі.

“Балада пра спаленую вёску”.)

 

Радкамі балады Анатоля Вярцінскага  як у мінулым годзе, так і сёлета распачалася 7  ліпеня сустрэча ля помніка спаленай вёсцы Агароднікі на Нясвіжчыне. Сябры раённай арганізацыі ТБМ зладзілі яе дзеля памяці (яшчэ жывуць сведкі тых жахлівых падзей) і дзеля дабрачыннасці (кожная мемарыяльная мясціна патрабуе сталага грамадскага догляду).

Ірына Рыгораўна Шумейка з тых, хто перажыў  купальскую ноч 1944 года. Убачанае тады, дванаццацігадовай дзяўчынкай, стаіць у вачах і цяпер, памятаецца да драбніц, хвалюе і трывожыць дасёння.

– Зямлю і неба раз-пораз скаланалі раз-рывы авіябомбаў, – распавядае яна.- Кулямётныя чэргі з самалётаў праціналі людзей. Загарэліся хаты. Шугалі полымем хлявы і гум-ны: у іх  ужо быў звезены першы ўкос канюшыны і сена. Канала ў агні жывёла.

На раніцу з паўсотні вясковых хат аца-лела толькі восем. Загінула чатырнаццаць аднавяскоўцаў, сярод іх чацвёра дзяцей, – сведчыць пра сумныя падлікі Ірына Рыгораўна.

Праз два дні пасля трагедыі мужчыны-вяскоўцы зрабілі ды ўсталявалі два крыжы: адзін тут, дзе зараз помнік, другі – на ўсходняй ускраіне няшчаснай вёскі.

Сёлета, на жаль  не прыйшоў да помніка Аркадзь Аляксандравіч Язэпчык, які перажыў трагедыю дзесяцігадовым хлапчуком. Хата, у якой ён гадаваўся, згарэла падчас налёту. Але пасля вайны на папялішчы, акурат на ранейшым месцы, пабудавалі новую. Так і жыў тут Аркадзь Аляксандравіч, выгадаваў дзяцей, унукаў. Расказаць пра тую ліпеньскую ноч лічыў за свой святы абавязак, хоць успаміны моцна яго ўзрушалі, нібы перажываў усё наноў, балюча  вярэдзілі   неспакойнае сэрца.  Цяпер маладзейшыя панясуць далей яго горкую памяць.

Сябры ТБМ маюць намер штогод збіраць на Святога Яна ля помніка спаленай вёсцы новых і новых слухачоў-валанцёраў.

Вольга Карчэўская. Нясвіж.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2818
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0018
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Далучайцеся да нас