Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
70-гадовы ксёндз Уладзіслаў Завальнюк даехаў на фэст у Будслаў на монаколе

70-гадовы ксёндз Уладзіслаў Завальнюк даехаў на фэст у Будслаў на монаколе

14 ліпеня 2020, 16:02 Грамадства 34
70-гадовы ксёндз Уладзіслаў Завальнюк даехаў на фэст у Будслаў на монаколе

Пробашч менскага Чырвонага кас-цёла, 70-гадовы ксёндз-канонік Уладзіслаў Завальнюк завершыў 4-дзённую адзіночную пілігрымку з Менска ў Будслаў.

Там 2 ліпеня фэстам адзначаюць свята Будслаўскага абраза Божай Маці. Праз пандэмію пілігрымкі вялікімі групамі адменены, таму ксёндз выправіўся туды самастойна. У якасці транспартнага сродку выбраў монакола, ездзіць на якім навучыўся не так даўно, паведамляе агенцтва “Минск-новости”.

29 чэрвеня ў Чырвоным касцёле прайшла імша. Праводзіць ксяндза прыехалі тры дзясяткі чалавек з монаколамі. Пасля гэтага ён выправіўся ў 132-кіламятровую вандроўку. За гарадской рысай святара суправаджаў легкавы аўтамабіль.

Загадчыца гаспадаркі Чырвонага касьцёла Алена Кабяк расказала агенцтву:

– Зрабілі прыпынак у Даўгінаве, пробашч адпачывае, – сказала яна. – У першы дзень, як выправіліся з Менска, праехалі ад МКАД адрэзак 31 км. Цяжкім выдаўся аўторак 30 чэрвеня, калі ліў моцны дождж. У нашай машыне залівае лабавое шкло, а ксёндз Уладзіслаў едзе на монаколе. Ягоны жоўты плашч хоць лічыцца непрамакальным, але ўсё ж… 1 ліпеня прайшлі 22 км. Надвор’е было нядрэннае, свяціла сонца.

Па словах спадарыні Алены, пробашч рухаўся з хуткасцю прыкладна 25 км/г, праз 5-7 км рабіў прыпынак, адпачываў 15-20 хвілін і ехаў далей. У дарозе праводзіў імшу і абрад адарацыі.

Ехаць на монаколе вялікую дыстанцыю няпроста: моцна стамляюцца спіна, бо трэба трымаць раўнавагу, і ногі, якія знаходзяцца бяз руху ў адным становішчы. І ўсё гэта чалавеку ва ўзросце.

Да таго ж паломнік трымаўся посту, на працягу 9 дзён нічога не еў, піў толькі ваду. Дзе б ён ні спыніўся, усюды яго гасцінна сустракалі.

2 ліпеня ксёндз Уладзіслаў працягнуў свой маршрут, заключны адрэзак крыху перавышаў 20 км. У першай палове дня ён дасягнуў фінішу.

2 ліпеня ў Будславе прайшла імша з удзелам айца Уладзіслава Звальнюка і мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча.

Радыё Свабода.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
Памёр Уладзімір Карызна
літаратура

Памёр Уладзімір Карызна

14 сакавіка 2026, 19:5014
Далучайцеся да нас