Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Германія назвала прыярытэт для свайго старшынства ў Радзе ЕС

Навіны Германіі. Германія назвала прыярытэт для свайго старшынства ў Радзе ЕС

7 ліпеня 2020, 12:39 У свеце 5
Навіны Германіі. Германія назвала прыярытэт для свайго старшынства ў Радзе ЕС

З 1 ліпеня старшынства ў Радзе Еўрапейскага саюза пераходзіць да Германіі.

Кіроўная ў ФРГ кааліцыя прыняла рашэнне, што галоўным у гэтым перыядзе будзе барацьба з пандэміяй каронавіруса, піша DW.

“Пандэмія COVID-19 ставіць Еўрасаюз перад лёсавызначальным выклікам”, – гаворыцца ў сумеснай заяве па выніках паседжання.

Германія, паводле дакумента, выконваючы ролю старшыні Рады ЕС, будзе “прыкладваць усе сілы для таго, каб разам і, думаючы пра будучыню, справіцца з гэтай задачай і зноў зрабіць Еўропу моцнай”.

Раней кіраўнік германскага ўрада Ангела Меркель заявіла, што бачыць у старшынстве ФРГ у Радзе ЕС магчымасць надаць новы імпульс адносінам з Расіяй. Канцлер аднесла да магчымых тэм для абмеркаванняў з Масквой сітуацыю ў Лівіі і Сірыі, абарону клімату і глабальную ахову здароўя.

Чакаецца, што праграма старшынства ў Радзе ЕС будзе прадстаўлена ўжо заўтра. Дзяржава-старшыня Рады Еўрасаюза абіраецца на шэсць месяцаў. Германія, якая ў апошні раз займала гэты пост у 2007-м, 1 ліпеня па ратацыі зменіць на ім Харватыю, а з новага года перадасць эстафету Партугаліі.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0618
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне
Культура

Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне

18 мая 2021, 09:0515
Далучайцеся да нас