Home
Мова

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава возьме да ўвагі законапраект “Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы”

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава возьме да ўвагі законапраект “Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы”

22 чэрвеня ў Лідзе прайшла сустрэча Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай  з сябрамі ініцыятыўных груп па зборы подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў у Прэзідэнты.

Сярод іншых пытанняў да высокай госці было пытанне сябра ТБМ, старшыні Лідскай раённай арганізацыі БНФ “Адраджэнне” Сяргея Пантуса, які паведаміў, што ТБМ распрацавала законапраект  “Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы”, два разы спрабавала вынесці яго на разгляд Палаты прадстаўнікоў, але абодва разы праект заварочвалі на дальніх подступах.

Сп. Качанава адказала, што возьме агучаную праблему пад увагу, перамовіцца па гэтым пытанні са старшынём Палаты прадстаўнікоў, са старшынёй ТБМ Аленай Анісім, а таксама з Алегам Трусавым.

Некалькі раней у Баранавічах на аналагічнай сустрэчы было зададзена пытанне пра прычыны нявыдачы ліцэнзіі Універсітэту імя Ніла Гілевіча, якім таксама займаецца ТБМ.

Будзем спадзявацца, што абяцанне не застанецца толькі словамі, што сябрам ТБМ удасца данесці да вярхоўнай улады журботны стан беларускай мовы і што гэтая вярхоўная ўлада не толькі зразумее праблему, а пачне нешта рабіць.

Наш кар.   

Previous article Статут ААН упершыню выдадзены на беларускай мове
Next article Навіны Германіі. Старшыні дырэкцыі Менскага міжнароднага адукацнага цэнтра імя Іаганесыйа Рау Віктару Балакіраву ўручаны Крыж за заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія на стужцы

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201918
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

Верас 27th, 202416
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202016