Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Вернікі яднаюцца вакол Найсвяцейшага Сакраманта

Вернікі яднаюцца вакол Найсвяцейшага Сакраманта

23 чэрвеня 2020, 08:05 Грамадства 31
Вернікі яднаюцца вакол Найсвяцейшага Сакраманта

З-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі былі адменены працэсіі Божага Цела па вуліцах гарадоў і іншых населеных пунктаў нашай краіны. У Менску замест агульнагарадской працэсіі, якая штогод збірала тысячы ўдзельнікаў, было вырашана правесці два адмысловыя Эўхарыстычныя набажэнствы. Некалькі сотняў чалавек сабраліся на плошчы Незалежнасці перад Чырвоным касцёлам з кветкамі і сцягамі. Святары прамаўлялі па-беларуску, велічна спяваў хор “Голас душы”.

– У гэтым годзе няма маштабнай працэсіі па прычыне каранавіруса – прамовіў Мітрапаліт Менскі і Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. – Цэлебрацыі святых імшаў адбываюцца па-за касцёлам з захаваннем рэкамендацый медыкаў. Святыя імшы транслююцца праз партал Catholic.by. Гэта нагода вернікам яднацца ў духу і быць разам у сям’і.

Падчас святой імшы, якая цэлебравалася ў чацвер 11 чэрвеня з менскай Архікатэдры было 1 500 уключэнняў, – адзначыў герарх Каталіцкага касцёла.- Трансляцыі святых імшаў дапамагаюць людзям узрастаць духоўна і ў гэты складаны час. Шмат людзей у шпіталях яднаюцца духоўна з тымі, хто знаходзіцца ў касцёле.

Эўхарыстычныя працэсіі з’яўляюцца часткай традыцый нашага народа, мы спадзяемся, што яны адродзяцца. Са-праўдны касцёл будуецца з жывых камянёў, з людзей. Вернікі павінны перамяняць свет да лепшага, несці Езуса Хрыста іншым людзям.

Эла Дзвінская.

Фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0618
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне
Культура

Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне

18 мая 2021, 09:0515
Далучайцеся да нас