• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 13 красавіка 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
На Верхнядзвіншчыне падведзены вынікі конкурсу чытальнікаў “Зямля талентаў”

На Верхнядзвіншчыне падведзены вынікі конкурсу чытальнікаў “Зямля талентаў”

18 чэрвеня 2020, 20:38 ТБМ 2
На Верхнядзвіншчыне падведзены вынікі конкурсу чытальнікаў “Зямля талентаў”

І сапраўды, багатая наша зямля не толькі на прыгожыя мясціны і гісторыю, але і на таленавітых людзей. Для журы праца была няпростай, але вельмі цікавай і захапляльнай.

У супрацоўніцтве з раённай арганізацыяй грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны” сябры журы  тры дні  глядзелі і абмяркоўвалі відэавыступы  ўдзельнікаў раённага конкурсу чытальнікаў “Зямля талентаў”.

Журы конкурсу пры праглядзе конкурсных работ і вызна-чэнні адзнак кіравалася наступнымі крытэрыямі: выбар твора, абавязкова беларускамоўны; адпаведнасць твора ўзросту выканаўцы; характар, арыгінальнасць, аб’ём твора, веданне тэксту на памяць, акцёрскае майстэрства вы-канаўцы, культура сцэнічнай мовы, узровень эмацыянальнага ўздзеяння на гледачоў, выкарыстанне невербальных сродкаў выразнасці, праца над знешнім выглядам, выкарыстанне рэквізіту і прыёмаў тэатралізацыі, што пацвярджае сур’ёзны ўзровень патрабаванняў для канкурсантаў. У кожнай падгрупе, а іх было чатыры, былі свае лідары, якія творча падыйшлі да сваіх прэзентацый: падрыхтавалі цудоўныя відэаролікі і нават самі напісалі вершы, а вершы пераўтвораны ў маленькія спекталі. Гучалі вершы М. Чарняўскага, М. Пазнякова, П. Броўкі, А. Куляшова, П. Панчанкі, С. Законнікава, А. Ставера, У. Караткевіча, а таксама мясцовых паэтаў: Э. Зубрыцкага, А. Бубалы. А ўзрост удзельнікаў вагаўся ад 5 год і далей за 40.

Не ўтойваем, што некаторыя ўдзельнікі здзівілі журы насто-лькі, што  журы  выдзеліла іх у спецыяльныя намінацыі.

 

Сустракайце!

ПЕРАМОЖЦЫ АСОБНЫХ НАМІНАЦЫЙ: 

Намінацыя “Майстар слова і прафесіянал справы” – Вайніловіч Эдуард (філіял № 6 “Боркавіцкі СДК”).

Намінацыя “Лепшае выкананне аўтарскага твора” – Самуйла Міхаіл. Аўтарскі верш “Балада пра льва”(філіял № 3 “Бігосаўскі СДК”).

Намінацыя “Лепшае мастацкае аздабленне твора”- Сакалоўская Дар’я. Аўтарскі верш “Мая Асвейшчына”.

І, канешне, улюбёнец гледачоў, і, па меркаванні журы, лепшы чытальнік малодшай дзіцячай катэгорыі (да 6 гадоў) – Чарнабрысаў Аляксандр (Каханавіцкая дзіцячы сад – базавая школа Верхнядзвінскага раёна).

Не менш шыкоўнымі “воплескамі” вітаем  

ЧЫТАЛЬНІКАЎ-ПЕРАМОЖЦАЎ ВА ЎЗРОСТАВЫХ КАТЭГОРЫЯХ:

 

 “Дзіцячая катэгорыя”

1 МЕСЦА – Зярнова Маргарыта.

2 МЕСЦА – Рубін Дзіяна (Боркавіцкая дзіцячы сад – сярэдняя школа Верхнядзвінскага раёна).

3 МЕСЦА – Шалонька Дзіма (сярэдняя школа № 2 г. Верхнядзвінска).

“Юнацкая катэгорыя”

1 МЕСЦА – Казак Вераніка (філіял № 3 “Бігосаўскі СДК”).

2 МЕСЦА – Уліновіч Ганна (сярэдняя школа № 2 г. Верхнядзвінска).

3 МЕСЦА – Захарыч Віктар (філіял № 4 “Валынецкі СДК”).

 

 “Моладзевая катэгорыя”

2 МЕСЦА – Лаўдзер Вераніка (філіял № 5 “Антонаўскі СДК”).

 “Дарослая катэгорыя”

1 МЕСЦА – Новікава Алена (філіял № 3 “Бігосаўскі СДК”).

2 МЕСЦА – Новікаў Ігар (Бігосаўская ДМШ).

3 МЕСЦА – Ягадка Людміла (філіял 8 “Каханавіцкі СДК”).

3 МЕСЦА – Невяроўская Ніна (сярэдняя школа № 2 г. Верхнядзвінска).

 

Мы сардэчна дзякуем удзельнікам конкурсу за ўдзел і свае шчырыя эмоцыі, любоў да беларускай паэзіі, імкненне падзяліцца сваім талентам з іншымі.

Пераможцы асобных намінацый конкурсу і пераможцы ва ўзроставых катэгорыях узнагароджаны дыпломамі і прызамі. Усе ўдзельнікі конкурсу, і нават тыя, хто застаўся па-за групай пераможцаў,  установы адукацыі і культуры, якія прадставілі сваіх удзельнікаў да конкурсу, узнагароджаны дыпломамі, кнігамі вядомых паэтаў пісьменнікаў Віцебшчыны: Франца Сіўко, Уладзіміра Папковіча, Канстанціна Севярынца, а таксама падарункамі, якія набываліся за кошт тых арганізацый, якія падтрымалі конкурс: раённай арганізацыі ТБМ, абласнога грамадскага аб’яднання “Самакіраванне і грамадства”, ГА “Рух”За свабоду”,

Амаль у кожнай намінацыі ўдзельнікамі конкурсу былі вучні з розных школ раёна, якія не пер-шы год удзельнічаюць у раённым Свяце роднай мовы, што право-дзілася ўжо тройчы, а з гэтага года ўключана ў план раённых мера-прыемстваў аддзела адукацыі рай-выканкама.

Асаблівая падзяка Наталлі Пацянкоўскай, мастацкаму кіраўніку Цэнтра, крэаытыўнай аўтарцы многіх цікавых мерапрыемстваў, якія годна аздабляюць афі-шу Верхнядзвінскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Нават ў такі няпросты час, калі кантактаваць людзі змушаны абмежавана і значная частка працы перайшла ў анлайн-рэжым.

Валянціна Болбат,

ТБМ, Верхнядзвінск;

Наталля Пацянкоўская,

мастацкі кіраўнік Цэнтра культуры і народнай творчасці.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Рукапіснае Евангелле ад брата Якуба Коласа
Выданні

Рукапіснае Евангелле ад брата Якуба Коласа

21 лютага 2019, 11:0823
Залікоўкі можна запаўняць па-беларуску
ТБМ

Залікоўкі можна запаўняць па-беларуску

23 сакавіка 2020, 23:1220
На перапахаванні паўстанцаў Каліноўскага ў Вільні будуць надпісы па–беларуску
Грамадства

На перапахаванні паўстанцаў Каліноўскага ў Вільні будуць надпісы па–беларуску

13 жніўня 2019, 16:2120
У Пінску калядавалі, нягледзячы на пандэмію
Грамадства

У Пінску калядавалі, нягледзячы на пандэмію

19 студзеня 2021, 17:3419
Далучайцеся да нас